Парк Дру́жбы наро́даў — ландшафтны парк у Савецкім раёне г. Мінска, створаны ў 1978 г. на месцы Мінскай балотнай доследнай станцыі.

Геаграфія Парк Дружбы народаў знаходзіцца ў паўночнай частцы Мінска паміж вуліцамі вуліцамі Максіма Багдановіча, Някрасава, Лілі Карастаянавай, Кульман і Крапоткіна. Плошча складае 67 га. Вуліца Арлоўская падзяляе парк на паўночную (40,3 га) і паўднёвую (29,5 га) часткі.

Гісторыя Спраектаваны ў 1978 г. інстытутам «Мінскпраект». Паводле ўспамінаў архітэктара Людмілы Ларынай, першапачаткова агучваліся прапановы па забудове тэрыторыі балотнай станцыі, але беларускія акадэмікі выступілі з петыцыяй у абарону мінскіх тарфянікаў і былі пачутыя. За ноч разам з Людмілай Гафо быў падрыхтаваны праект парку, які пасля прадставілі кіраўніку дзяржавы.

Закладзены як дэндрапарк на тэрыторыі былога Камароўскага балота, дзе 1911 года размяшчалася Мінскай балотнай доследнай станцыіПарк Дружбы народаў . Меркавалася, што будзе спалучаць функцыі парку адпачынку і батанічнага саду. Тэрыторыя на поўдзень ад вул. Сурганава была адведзена тыповым прадстаўнікам флоры Беларусі. Наяўныя меліярацыйныя канавы планавалася выкарыстаць для стварэння серыі сажалак і каскадаў. Паўночная частка была адведзена экспазіцыі раслін розных краін і геаграфічных раёнаў. Высаджвалася 136 відаў дрэў, а таксама кусты і травы.

1 верасня 2017 года ў парку адкрытыя дзве дзіцячыя пляцоўкіПарк Дружбы народов обзавелся детским городком за $100 тысяч.

У 2019 годзе мела пачацца рэканструкцыя, якая прадугледжвае абнаўленне пешаходных дарожак, асвятлення, устаноўку лавак і іншых малых архітэктурных форм, магчыма, антывандальнага спартыўнага абсталяванняВ Минске реконструируют парк Дружбы народов.

Апісанне парку

Усяго ў парку высаджаны 4222 дрэвы, з іх 895 — хвойныяДаныя прадстаўлены УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска. Парк знаходзіцца на абслугоўванні УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска.

Паўночная частка парку ў межах вул. Арлоўская — тэрыторыя доследных палёў Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства — вул. Някрасава — вул. Лілі Карастаянавай займае плошчу 40,3 га. Характарызуецца якасным спалучэннем парод ландшафтных кампазіцый. У ёй шмат светлых ажурных груп з лістоўніцы сібірскай і бярозы. Сярод мясцовых драўняных парод сустракаецца маньчжурскі арэх і хвоя веймутава. Добраўпарадкаванне пляцовак для адпачынку, спартыўных і дзіцячых пляцовак, дарожак з адсеву, водна-дэкаратыўнай сістэмы, таршэраў асвятлення, будынкі грамадскага туалета патрабуюць правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі.

Тэрыторыя паўднёвага парку плошчай 29,5 га ў межах вул. Кульман — вул. М. Багдановіча — вул. Л. Карастаянавай — вул. Арлоўская — больш насычана паркавымі аб’ектамі. У гэтай частцы парку маецца пляцоўка для правядзення мітынгаў, ролікавая дарожка. Дэкаратыўная пітная крыніца, пастаўленая ў 2002 годзе, не дзейнічае.

На тэрыторыі парку размяшчаюцца воданаліўная станцыя, піўны рэстаран «Сябры» і т.зв. «чарнобыльская царква» — праваслаўная царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых», якая была пабудавана ў 1996—1998 гг. па праекце архітэктара Мікалая Міхайлавіча Дзятко як храм-помнік і атрымала з блаславення ўладыкі Філарэта статус дзеючай капліцы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:1978 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Някрасава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Лілі Карастаянавай (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Кульман (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Крапоткіна (Мінск) Катэгорыя:Арлоўская вуліца (Мінск)