Маце́шы — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 19 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Мацешы, у басейне ракі Дрысвята.

Плошча паверхні 0,27 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі каля 3,2 км.

На поўдні выцякае ручай у возера Богінскае. Істотна зарастае.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты