Іжэ́ўск (, ), у 1985—1987 гадах — Усцінаў ()) — горад (з 1918 года) у Расіі, сталіца Удмурціі. Насельніцтва 618 776 тыс. чал. (2024).

Заснаваны ў 1760 годзе. Размешчаны на рацэ Іж, за 40 км ад яе ўпадзення ў Каму. Вытворчасць якасных сталяў, развітае машынабудаванне і ў прыватнасці: вытворчасць аўтамабіляў, матацыклаў, стралковай паляўнічай і наразной зброі; прыборабудаванне, харчовая перапрацоўчая прамысловасць.

Гісторыя У 1760 годзе граф Пётр Іванавіч Шувалаў заснаваў жалезаробчы завод, вакол якога ўзнік пасёлак Іжэўскі Завод. У 1807 годзе завод ператвораны ў збройны і перададзены ў Ваеннае міністэрства. 21 лютага 1918 года пасёлак Іжэўск ператвораны ў горад. У перыяд Грамадзянскай вайны Іжэўск быў захоплены белагвардзейцамі. 8 чэрвеня 1919 года канчаткова вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 года Іжэўск — цэнтр Воцкай аўтаномнай вобласці (з 1932 — Удмурцкай). З 1934 года — сталіца Удмурцкай АССР.

Адукацыя Удмурцкі дзяржаўны ўніверсітэт

Транспарт Іжэўскі трамвай

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Яўген Фёдаравіч Драгуноў (1920—1991) — распрацоўшчык баявой і спартыўнай стралковай зброі. Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі (1913—1990) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Мікалай Ільіч Фёдараў (1925—2009) — вучоны ў галіне лясной фітапаталогіі і мікалогіі, доктар біялагічных навук.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Спіс мячэцей Іжэўска

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Удмурціі