Артэрыяльная пратока (; таксама Баталава пратока ад імя італьянскага лекара Леанарда Батала) — пратока, верхні аддзел 6-й артэрыяльнай дугі, які злучае ў эмбрыёнаў наземных пазваночных лёгачны ствол са спінной аортай.
Неўзабаве пасля нараджэння зарастае і ператвараецца ў непраходны для крыві артэрыяльны звязак (). З дапамогай артэрыяльнай пратокі вянозная кроў лёгачнай артэрыі прымешваецца да чыстай (артэрыяльнай) крыві аорты. У некаторых выключных выпадках артэрыяльная пратока не зарастае, пры гэтым узнікае прыроджаны парок сэрца — адкрытая артэрыяльная пратока.
У кракадзілаў ёсць сасуд, аналагічны артериальнай пратоцы, які застаецца ў іх на ўсё жыццё і гэтак жа змешвае вянозную кроў з артэрыяльнай; гэта — левая аортная дуга (arcus aortae sinister), якая выходзіць з правага страўнічка (і, такім чынам, змяшчае вянозную кроў) і злучае ззаду сэрца з правай аортнаю дугою (arcus aortae dexter), якая пачынаецца ў левым жалудачку сэрца і змяшчае чыстую артэрыяльную кроў для ўтварэння ствала аорты (truncus aortae).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Эмбрыялогія