Ленінградская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчана паблізу ад чыгуначнага вакзала. Названая ў гонар горада Ленінграда.
На вуліцы размешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.
Размяшчэнне Пачынаецца ад перасячэння вуліц Карла Маркса (з’яўляецца яе працягам) і Свярдлова, ідзе паралельна праспекту Незалежнасці і злучаецца з вуліцай Бабруйскай. Працягласць — 400 метраў.
Гісторыя З’явілася ў XIX стагоддзі, звязвала вакзал Лібава-Роменскай чыгункі і цэнтр горада. Да 1877 года называлася Лібава-Роменская, у 1877—1914 гадах — Пецярбургская, у 1914—1924 гадах — ПетраградскаяМенск — гісторыя па фотаздымках.
На месцы сённяшняга гарадка БДУ знаходзілася дэпо конкі, цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэнне другаснага праезда да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер — Ленінградская, 6) знаходзілася губернская жандарская ўправа. У 1917 годзе Мінскі Савет працоўных і салдацкіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газеты «Звязда». Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандр Мяснікоў. Пазней тут размясціўся 4-ы корпус медінстытута.
У 1928 годзе, калі быў знесены Маскоўскі вакзал, вуліца стала адным з важных пад’язных шляхоў да Прывакзальнай плошчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна пацярпела, але пасля вайны адноўлена.
Забудова № 1 — будынак (1948-1956-я) — № 3 — будынак (1930-я) — № 4 — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — № 5 — чатырохпавярховы жылы дом (арх. А. Воінаў, 1937 г.). — № 6 — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — № 7 (вул. Кірава, 1, вул. Бабруйская, 13) — будынак (1947—1952) —
№ 8 — корпус юрыдычнага факультэта БДУ (архітэктар М. Бакланаў, інжынер Н. Мароз). Пабудаваны як навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута. № 14 — корпус хімічнага факультэта БДУ. № 16 — будынак геаграфічнага факультэта БДУ (арх. І. Запарожац, 1928—1931) —
Мемарыяльныя дошкі
На доме № 14 Мемарыяльная дошка хіміку-арганіку, акадэміку АН БССР Мікалаю Аляксандравічу Прыляжаеву на корпусе хімічнага факультэта БДУ. Устаноўлена ў 1980 годзе (скульптар Э. Астаф’еў). Мемарыяльная дошка члену-карэспандэнту АН БССР Рыгору Лазаравічу СтаробінцуМемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска Мемарыяльна дошка акадэміку Вадзіму Васілевічу Свірыдаву. Мемарыяльная дошка акадэміку Фёдару Мікалаевічу Капуцкаму.
Крыніцы
Спасылкі
Вуліца Ленінградская на сайце Мінск стары і новы
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск) Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)