Маро́зы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 2 км на ўсход ад аграгарадка Рудня, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Схілы катлавіны вышынёй 2 м, пад хмызняком, які расце да ўрэзу вады. Упадаюць ручай і меліярацыйная канава, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у раку Ушача.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы