Дыметыламі́н — другасны амін аліфатычнага раду, (CH3)2NH.
Уласцівасці Бясколерны газ з непрыемным пахам. Малекулярная маса 45,087 г/моль. Тэмпература плаўлення 92,2 °С. Тэмпература кіпення 6,9 °C. Шчыльнасць 654 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. З кіслотамі ўтварае крышталічныя солі. Пры ахаладжэнні лёгка звадкоўваецца ў празрыстую вадкасць.
Дыметыламін таксічны. У чалавека выклікае раздражненне скуры, слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, парушэнне функцый цэнтральнай нервовай сістэмы.
Атрыманне У прыродных умовах дыметыламін утвараецца ў працэсе гніення бялковых рэчываў. У прамысловасці атрымліваюць узаемадзеяннем метылавага спірту або дыметылавага эфіру з аміякам, а таксама з фармальдэгіду і хлорыстага амонію.
Выкарыстанне Дыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці паскаральнікаў вулканізацыі, лекавых і мыйных сродкаў, гербіцыдаў, ракетнага паліва і інш.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Інфармацыя на сайце CharChem ГОСТ 9967-74 Диметиламин технический. Технические условия
Катэгорыя:Аміны Катэгорыя:Злучэнні азоту