Малы́ Беляно́к — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 0,6 км на поўдзень ад вёскі Двор Саланевічы, у басейне ракі Быстрыца.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй 10 м (на поўначы 5 м), пераважна пад хмызняком. На поўначы лугавая пойма. На поўдні ўпадае ручай з возера без назвы, на поўначы выцякае ручай у возера Вялікі Белянок.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна