Гарадзі́шча — вадасховішча ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі на рацэ Чаенка (прыток ракі Бася) паміж вёскай Старыя Чамаданы і аграгарадком Гарадзішча.

Вадасховішча створана ў 1982 годзе ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і забеспячэння вадой навакольных населеных пунктаў. Плошча паверхні вадасховішча 0,39 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб'ём вады 1,19 млн м³. Берагі вадасховішча слаба парэзаныя, правы бераг месцамі стромкі.

Літаратура  — С. 42.

Катэгорыя:Вадасховішчы Шклоўскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці