Лукас Бэрфус (, нар. , Тун) — швейцарскі пісьменнік і драматург, адзін з самых значных нямецкамоўных аўтараў.

Пасля заканчэння школы змяніў шмат прафесій, працаваў кнігагандляром. З 1997 года свабодны драматург і празаік, а таксама тэатральны дзеяч у Цюрыху. Разам з Самюэлем Шварцам заснаваў тут тэатральную групу «400 asa».

Вялікі поспех прынёс яму дэбютны раман «Сто дзён». За раман «Каала» пісьменнік быў узнагароджаны ў 2014 годзе Швэйцарскай кніжнай прэміяй. 23-24 кастрычніка 2015 года наведаў Беларусь.

Узнагароды 1998 г. Стыпендыя Фонду імя Лідзіі Айман, Лангенталь 2000 г. Заахвочвальная прэмія ZKB (Цюрых) за «Медэяя. 214 апісанняў карцін» 2001 г. Культурная прэмія горада Тун 2002 г. Культурная прэмія горада Цюрых 2002 г. Літаратурная прэмія горада Берн 2003 г. Кніжная прэмія кантона Берн

Беларускія пераклады Каала: раман / Лукас Бэрфус; пераклад з нямецкай мовы Ірыны Герасімовіч. — Мінск: А. А. Калоша, 2015. — 128 с.

Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі