Блакітніца тарфянікавая (Plebejus optilete) — від матылёў сямейства блакітніцы.
Назва Optilete (з лацінскай, літаральна) — вочкавая. Мянушка багіні Афіны.
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла 10-15 мм. Верхні бок крылаў цёмны, сіне-фіялетавы ў самца і цёмна-карычневы ў самкі. Ніжні бок крылаў шэры з буйнымі чорнымі плямамі — у самак і самцоў аднолькавы. Каля задняга краю задніх крылаў знаходзяцца адна або дзве чырвона-сінія плямы.
Пашырэнне
Пашырэнне: Паўночная, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Сібір на ўсход да Ціхага акіяна, Манголія, Карэя, Японія, паўднёва-захад Паўночнай АмерыкіЛьвовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России). — М.: КМК, 2007..
На Украіне пэўна вядомы з тэрыторыі Харкаўскай, Сумскай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Ровенскай, Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцей. Сустракаецца ў Карпатах на вышынях ад 600 да 1200 м над узроўнем мора. Раней таксама прыводзіўся для ЧарнавіцкайHormuzaki C., 1894. і ХмяльніцкайBelke G., 1859. абласцей.
Звычайны ва Усходняй Нарвегіі і Фінляндыі, нярэдка сустракаецца ў Прыбалтыцы. У Польшчы жыве паўсюдна, але лакальны. У Беларусі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, у характэрных месцах пражывання даволі звычайны.
Жыве ў тундры і лесатундры. У тайзе насяляе мохава-хмызняковыя супольнасці балот. У лясным поясе жыве ў тарфяніках, вярховых балотах, хвойніках, забалочаных хваёвых лясах, сіўцовыя лугі, чарнічнікі ў іглічных лясах. На Кольскім паўвостраве жыве ў розных тыпах тундраў. Найбольш шматлікі від па забалочаных мохава-хмызняковых участках у тундрах.
Біялогія Развіваецца на працягу года ў адным пакаленні. Час лёту — з пачатку чэрвеня да канца ліпеня. Самкі адкладаюць яйкі па адным на лісце, кветкі або сцёблы кармавых раслін. Кармавыя расліны: чарніцы, журавіны, буякі, ягаднік. Стадыя яйка — 4-6 дзён. Маладыя вусені шкілетуюць маладое лісце, у больш старэйшых узростах — сілкуюцца кветкамі, завязямі, ягадамі і лісцем. Зімуюць вусені. Акукліваюцца ў маі сярод імхоў паблізу паверхні глебы.
Зноскі
Літаратура . Плющ И. Г. Исправления и дополнения к систематической части в книге Ю. Некрутенко и В. Чиколовца «Денні метелики України» — К.: Вид-во В. Раєвського, 2005. — 232 с., 156 іл., 198 карт, 62 кольор. табл. — Известия Харьковского энтомологического общества, том XIV, выпуск 1-2. 2007 (2006). Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России). — М.: КМК, 2007.
Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі