Абас эль-Фасі (, нар. 18 верасня 1940, Беркан, Марока) — мараканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Марока з 19 верасня 2007 года па 29 лістапада 2011 года, член партыі Істыкляль.
Біяграфія Займаў розныя дзяржаўныя, у тым ліку міністэрскія пасады: міністр будаўніцтва ў 1977—1981 гадах, міністр рамёстваў і сацыяльных спраў у 1981—1985 гадах, пасол у Тунісе і пры Лізе арабскіх дзяржаў у 1985—1990 гадах, пасол у Францыі ў 1990—1994 гадах, міністр занятасці, прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, сацыяльнага развіцця і салідарнасці ў 2000—2002 гадах, дзяржаўны міністр ва ўрадзе незалежнага кандыдата Дрыса Жэту ў 2002—2007 гадах.
Пасля перамогі партыі Істыкляль на парламенцкіх выбарах у 2007 годзе зацверджаны каралём Мухамедам VI на пасадзе прэм’ер-міністра.
29 лістапада 2011 Абаса эль-Фасі на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў лідар Партыі справядлівасці і развіцця Абдэліла Бенкіран.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Марока Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Паслы Марока ў Францыі Катэгорыя:Паслы Марока ў Тунісе