Андора-ла-Велья () або Андора-ла-Вьеха () — сталіца Андоры і адміністрацыйны цэнтр адной з сямі парокій, на якія падзеленая краіна.
Насельніцтва — 20 724 (2002). Плошча — 12 кв. км.
Горад размешчаны ў Пірэнейскіх горах на вышыні 1000 м у месцы зліцця двух рэчак ( і ), якія ўтвараюць раку Валіра.
Сам горад заснаваны ў пачатку IX ст.. Стаў цэнтрам княства Андора з 1278. З 1993, калі была прынятая першая канстытуцыя краіны, якая ўсталявала парламенцкую дэмакратыю, тут былі размешчаныя органы выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады.
Генеральная Рада () — парламент Андоры, засядае ў будынку пад назвай «Дом Далін» ().
Асноўныя крыніцы прыбыткаў — турызм, гандаль, банкаўская дзейнасць.
Андора-ла-Велья падавала заяўку на правядзенне XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года.
Катэгорыя:Гарады Андоры