Ілля Барысавіч Катунін (17 лістапада 1908 — 23 красавіка 1944) — савецкі ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў слесарам на станкабудаўнічым заводзе. Праходзіў службу ў ваенна-марскім флоце з 1932 па 1934 гг. У 1934 г. скончыў .

З 1934 г. — пілот-інструктар бежыцкага аэраклуба, потым начальнік лётнай часці Бранскага аэраклуба. У дзеючую армію накіраваны вясной 1943 г., у Паўночнага флота, які дыслацыраваўся ў Запаляр'і. Здзейсніў 12 баявых вылетаў.

23 красавіка 1944 г. для знішчэння варожага канвоя ў Варанген-фіордзе (Паўночная Нарвегія) выляцела васьмёрка «ілаў» пад прыкрыццем 14 знішчальнікаў. Групу вёў парторг эскадрыллі капітан І. Б. Катунін. У раёне Вардзё яго штурмавікі дакладна выйшлі на караван, які складаўся з 8 транспартаў і 20 караблей аховы, сярод якіх было 6 мінаносцаў. Знішчальнікі прыкрыцця звязалі боем гітлераўскія самалёты, а штурмавікі Катуніна, якія прарваліся праз шчыльны зянітны агонь, накіраваліся да транспартаў.

Вядучы пайшоў у атаку на галаўны транспарт. Раптоўна яго Іл-2 быў падбіты і загарэўся. Капітан Катунін увёў машыну у піке на вышыні 1300 метраў і накіраваў яе ў транспарт. Адбыўся моцны выбух, і карабель ворага ў 3000 брута рэгістравых тон затануў.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» — 31 мая 1944 года. Ордэн Леніна — 31 мая 1944 года. Ордэн Чырвонага Сцяга.

Мемарыяльныя месцы Бюст І. Б. Катуніна, усталяваны ў пасёлку на Алеі Герояў каля

Памяць Імянем І. Б Катуніна названыя: пасёлак у Архангельскай вобласці; вуліца і сярэдняя школа № 13 у Бранске; вуліца ў Гомелі; вялікі маразільны траўлер МБ-423 «Ілья Катунін» У 1978 г. выдадзены мастацкі маркіраваны канверт, прысвечаны Герою. Стэла ў гонар І. Б. Катуніна ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).

Літаратура Бойко В. С. Крылья Северного флота. — Мурманск: Мурманское книжное издательство, 1976. — 317 с. Герасименко Д. Я., Колкер И. И., Нехоршков Ф. А. Славен героями Северный флот. 30-летию разгрома гитлеровских захватчиков в Заполярье посвящается. — Мурманск: Мурманское книжное издательствл, 1974. — 208 с. Сорокажердев В. В. Они сражались в Заполярье: Герои Советского Союза, 1939—1945: боевые биографии. — Мурманск: Кн. изд-во, 2007. с. 108. ISBN 978-5-85510-305-2.

Спасылкі

Музей ВВС СФ. Фотоальбом об истории музея ВВС СФ Козлов И. А., Шломин В. С. Краснознамённый Северный флот.

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны

Катэгорыя:Капітаны СССР