Марыя Уладзіміраўна Адаме́йка (, Днепрапятроўск — ) — беларуская спявачка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1963).

Біяграфія Нарадзілася года ў Днепрапятроўску, Украіна. Яе бацькі паходзілі з вёскі Жыцькава (Барысаўскі раён), куды неўзабаве і вярнулася ўся сям’я. У школьныя гады ўдзельнічала ва ўсіх конкурсах і канцэртах.

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі, ва ўзросце 12 гадоў вывезена ў Германію, дзе біржы працы была прададзена ўладальніку бойні. Там дзяўчынка дапамагала прадуктамі савецкім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў лагеры непадалёк, пакуль не была злоўлена гаспадаром, які жорстка пакараў яе. Потым гаспадар майстэрні, дзе працавала шмат суайчыннікаў, выкупіў Марыю ў мясніка.

У 1949—1952 гады Марыя Адамейка працавала мастацкім кіраўніком Чэрвеньскага РДК, на Смалявіцкай ДРЭС, у спецыяльным Барысаўскім дзіцячым доме«Пеліся песні душой…»: агляд-конкурс у гонар Марыі Адамейка .

З 1952 года салістка Дзяржаўнага народнага хору Беларусі. Выканальніца беларускіх народных жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г. Аўдзеенка).

Ушанаванне памяці На будынку Жыцькаўскага Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Марыі АдамейкаЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ БОРИСОВЩИНЫ.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі