Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Рухчы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на скрыжаванні дарог на Столін і Плоніцу.
Гісторыя
Пабудавана ў 1730 годзе з дрэва ўладальнікамі маёнтка СкірмунтаміИсторико-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864..
У 2020 годзе ў храме, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, без адпаведнага дазволу былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: вонкавыя сцены абабітыя вагонкай, вокны заменены на пластыкавыя. Такім чынам былі парушаны патрабаванні Кодэкса аб культуры, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы. У сувязі з гэтым аддзел культуры Столінскага райвыканкама падрыхтаваў матэрыялы для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Архітэктура
Помнік архітэктуры, у якім спалучаюцца традыцыйныя прыёмы народнага дойлідства і рысы барока. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай няправільнага трапецападобнага абрысу. Будынак накрыты вальмавым дахам, раней пакрытым гонтай, які завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Высокія аконныя праёмы прастакутныя. Столь плоская, бэлечная. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Званіца Побач, на ўсход ад царквы, пастаўлена двух’ярусная чацверыковая зрубна-каркасная званіца, накрытая шатровым, раней гонтавым дахам.
Літаратура
— С. 396 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Рухча 1 Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Усходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:1730 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі