Заха́рнічы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 0,9 км на паўночны захад ад вёскі Гірсіна, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,007 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,07 км. Даўжыня берагавой лініі 0,37 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам. Паміж лесам і возерам выган (шырыня паласы да 100 м). На ўсходзе выцякае ручай у раку Палата.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна