Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у в. Рымкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне XIX ст. з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, прамавугольная ў плане двух'ярусная малітоўная зала, трохгранная апсіда. Чатырохсхільны дах другога квадратнага ў сячэнні яруса малітоўнай залы і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі паўкалонамі, апяразаны зубчастымі фрызамі, дэкарыраваны круглымі разеткамі з рэльефнымі крыжамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам, накрытым кілепадобным казырком.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Рымкі (Пастаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі