Мемарыяльная капліца — капліца каля вёскі Салтанаўка Магілёўскага раёна. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Магілёў — Бабруйск.
Гісторыя Пабудавана ў 1912 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара і скульптара Пятра Яцыны. Пастаўлена як мемарыяльны помнік на месцы бітвы пад Салтанаўкай
Архітэктура Помнік архітэктуры неакласіцызму. Цаглянае, квадратнае ў плане збудаванне, мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Фасады аформлены паўкалонамі тасканскага ордара, апяразаны антаблементам, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен.
Літаратура — С. 427 — С. 295 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Магілёўскага раёна Катэгорыя:1912 год у Беларусі Катэгорыя:Вайна 1812 года ў помніках Катэгорыя:Салтанаўка (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм