Тыгран Геворгавіч Чухаджан (; 1837,  — 11(23) сакавіка 1898, ) — армянскі , , , музычна-грамадскі дзеяч, , заснавальнік армянскага опернага мастацтва, армянскага музычнага тэатра, адзін з заснавальнікаў армянскай нацыянальнай прафесійнай музычнай школы. Аўтар першай оперы і аперэты ў Усходу, заснавальнік музычнага тэатра на Блізкім Усходзе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў акрузе Пера (), Канстанцінопаль, у сям’і палацавага гадзіншчыка . Яго бацька, Геворг, быў аматарам мастацтва, усяляк падтрымваў таленавітага сына ў імкненні атрымаць музычную адукацыю. Ужо ва ўзросце 15-16 гадоў малады Чухаджан прыцягнуў увагу музычнай супольнасці сваім выкананнем фартэпіянных кампазіцый. Надалей развіццю яго музычных здольнасцей спрыяў кампазітар . Прафесійнае музычнае навучанне пачалося пад кіраўніцтвам італьянскага піяніста Ч. Мандзоні, у якога Чухаджан браў урокі фартэпіяна і тэорыі музыкі цягам некалькіх гадоў. Паводле савета апошняга ён адправіўся ў Італію для дасканалення адукацыі — у 1861—1864 вучыўся ў Мілане. Так Чухаджан стаў адным з першых армянскіх кампазітараў, які атрымаў вышэййшую музычную адукацую ў Еўропе. Праз некаторы час пасля вяртання з Італіі кампазітар жаніўся са спявачкай Анік Абазян. З гэтага перыяду займаўся таксама выкладчыцкай дзейнасцю.

У 1860-х гадах пачаў бароцца разам з іншымі перадавымі прадстаўнікамі армянскага насельніцтва Турцыі за развіццё сваёй нацыянальнай культуры, з’яўляўся кіраўніком прагрэсіўна настроеных музыкантаў-армян, якія прапагандавалі перадавую еўрапейскую музычную культуру, формы арганізацыі музычнай адукацыі, а таксама музычна-грамадскага жыцця:"Чухаджян являлся главой прогрессивно настроенных музыкантов-армян, пропагандировавших передовую европейскую культуру, европейские формы организации музыкального образования и музыкально-общественной жизни.«. Браў удзел у арганізацыі армянскіх музычных таварыстваў, у прыватнасці, супрацоўнічаў з музычнай арганізацыяй „Армянская ліра“ — першай у сваім родзе ў музычнай гісторыі Блізкага Усходу, і разам з Габрыэлем Еранянам браў удзел у арганізацыі музычнага часопіса „“ (1861—1864). Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі агульнадаступных канцэртаў, чытаў лекцыі, кіраваў армянскім аркестрам акругі Хасгюх Канстанцінопаля.

У 1872 годзе Чухаджян робіцца заснавальнікам армянскага музычнага тэатра. З 1877 года ўзначальваў музычна-тэатральную трупу. Арганізаваў „Тэатр атаманскай оперы“, якая пазней была названа „Армянская трупа турэцкай аперэты“. Супрацоўнічаў з музычным тэатрам „Гусанергакан“, асабліва плённай была яго супраца з тэатрам „Арэвелян татрон“ (Усходні тэатр) , музычным кіраўніком якога ён быў на працягу некалькіх гадоў. У 1891—1892 гадах кампазітар пабываў у Парыжы, дзе былі пастаўлены яго аперэты. Французская прэса звала яго „ўсходнім Афенбахам“.

У 1896 годзе Чухаджан, з-за ўзмацнелых антыармянскіх рэпрэсій, разам з сям’ёй пераехаў са сталіцы ў Ізмір. Неўзабаве пасля гэтага ён сканаў ад раку ва ўзросце 61 года. З-за хуткаплыннай хваробы і скону кампазітара яго апошні музычна-тэатральны твор застаецца не завершаным. У апошнія гады жыцці жыў у галечы, пахаванні Чухаджана былі арганізаваны „Таварыствам для тых, хто патрабуюць“. Пра яго смерць армянская газета „Мшак“ з гаркатой пісала: „Смерць у беднаце і слаўныя пахаванні“.

Адна з яго вучаніц так апісвае Чухаджана:

„Ён адрозніваўся ад усіх, каго я ведала. Ён ніколі не насіў феску ў памяшканні, яго сіваватыя валасы напаміналі пра Бетховена. Ён валодаў непаўторным характарам, ганарлівай выправай і вытанчанымі манерамі. Ён хацеў, каб яго студэнты ўкладалі ў гульню ўсё сэрца і душу. Альтруіст і сціплы чалавек, ён заўсёды насіў цёмна-шэры фрак…“

Па выпадку падпісання Сан-Стэфанскага міра Чухаджан быў узнагароджаны імператарам усерасійскім Аляксандрам IIDikran Çuhacıyan Efendi .

Пахаваны на армянскіх могілках Ізміра. Праз два гады пасля скону кампазітара яго вучань А. Сінанян усталяваў над магілай Чухаджана яго мармуровы бюст.

Творчасць

Тыгран Чухаджян пакінуў значную творчую спадчыну — некалькі опер і аперэт, першыя камерныя, і фартэпіянныя складанні ў армянскай музыцы, а таксама песні і рамансы, музыку да драматычных спектакляў. Яго фартэпіянныя п’есы ахаплялі розныя жанры і формы такія як разгорнутыя фантазіі, парафразы, фугі і танцы, хоць найбольш шматлікія былі п’есы танцавальнага характару. Сярод іншых твораў „Вялікі вальс“, „Арыентальная ліра“ і некаторыя іншыя па сваёй імправізацыйнасці і віртуознасці блізкія да характару парафраз і фантазій рамантычнай музыкі Ліста і Тальберга. Чухаджан імкнуўся авалодаць найбольш незвычайнымі музычнымі жанрамі і формамі. У сваіх творах кампазітар па-майстэрску спалучае метады еўрапейскага музычнага выразу з лада-меладычнымі элементамі заходне-армянскай гарадской народнай музыкі, армянскай духоўнай музыкі, з мелодыямі ўсходняй музыкі ў цэлым, выяўляючы высокае майстэрства паліфоніі. Менавіта ў творчасці Чухаджана ўпершыню ў армянскай музыцы з’явіліся самастойныя поліфанічныя формы. Лічыцца, што ў яго музыцы яшчэ не прысутнічаюць мелодыі армянскага народнага фальклору — вясковых народных песень і г.д.. Гэты рух у армянскай класічнай музыцы пачынаецца толькі з 1880-х гадоў.

Быўшы шырока адораным кампазітарам, Чухаджан хадзіў па вуліцах горада, слухаючы і адзначаючы фрагменты мелодый і рытмічныя матывы для выкарыстання іх у сваіх творах. У фарміраванні яго музычнага стылю значны ўплыў зрабіла школа італьянскай оперы і французская аперэта. У 1868 годзе Чухаджян піша оперу „Аршак II“ — першую армянскую нацыянальную оперуЕреванская государственная консерватория им. Комитаса Паводле аўтараў „Кароткай гісторыі оперы“, армянскі нацыянальны оперны стыль канчаткова ўсталяваўся першай операй „Ануш“, гл. „Tigranyan’s first opera, Anush, firmly established an Armenian national opera style.“.

Пачынаючы з 1870-х гадоў Чухаджан працуе над музычнымі камедыямі, аперэтамі. У іх кампазітар тонка хавае нацыянальныя, сацыяльныя і палітычныя намёкі, выносячы на першы план побытавыя і сатырычныя элементы, рамантычныя перажыванні. Менавіта ў аперэтах асабліва адзначаецца ўплыў армянскага гарадскога музычнага фальклору. Ён пачынае супрацоўнічаць з армянскімі і італьянскімі лібрэтыстамі, у прыватнасці з Т. Налянам, Албарэта і іншымі. У 1872 годзе на аснове сюжэта „Рэвізора“ Гогаля кампазітар піша аперэту „Арыф“ (лібрэта на турэцкай мове армянскімі літарамі) — першую ў гісторыі армянскай класічнай музыкі, у 1873 годзе аперэту „Кёса кёхва“ („Лысаваты стараста“, аўтар лібрэта Геворг Рштуні), які быў пастаўлены ў тым жа годзе ў тэатры Вардавяна. „Кёса кёхва“ ўжо ў першы перыяд быў пастаўлены больш за 60 раз. Найбольш папулярнай яго аперэтай робіцца „Леблебіджы“, працу над якой Чухаджан завяршае ў 1875 годзе. Вялікую папулярнасць гэтым аперэтам прынеслі лірызм музыкі, імклівасць развіцця дзеянні і досціп, жвавасць і трапнасць характарыстык. Як адзначае Е. Барварт, у сваіх аперэтачных творах Чухаджан насіў уплыў заходнееўрапейскіх майстроў аперэты Ж. Афенбаха, і . Паводле „Оксфардскага опернага слоўніка“ ў гэтых творах адчуваецца армянскі побыт і норавы свайго часу. Многія яго творы былі апублікаваны ўжо ў 1870—1880-х гадах. У 1890 годзе кампазітар завяршае працу над операй-феерыяй „Земірэ“. Большасць гэтых твораў ставілася пры яго жыцці. Сімфанічныя творы Чухаджана выконваліся таксама аркестрам Сінаняна. У 1897 годзе ў армянскай прэсе з’яўляецца інфармацыя пра завяршэнне Чухаджанам оперы „Індыяна“. Пачынаючы з перыяду міланскай навукі, на далейшую творчасць кампазітара вялікі ўплыў зрабіла музыка Джузэпэ Вердзі.

Музычны крытык Адольфа Таласа пра творчасць Чухаджана піша:

„Тыгран Чухаджан быў першым кампазітарам, які ўжыў еўрапейскую музычную тэхніку да ўсходняй музыкі. Яго высока арыгінальныя ідэі, свежасць музычнай мовы, яркасць аркестроўкі — усё прасякнута святлом Усходу. Яго поўныя ўлады і зачаравання, адрозніваюцца сваёй дасканаласцю гармоніі і ўзаемадапаўнення“

Ён з’яўляецца таксама аўтарам музычнай драмы „Алексіназ“ з гісторыі сербска-турэцкай вайны. Згодна з музычным крытыкам П. Хертэлендзі, Чухаджан галоўным чынам з’яўляўся кампазітарам бельканта. Сваімі музычнымі ўплывамі яго творчасць вагаецца паміж Беліні і Барадзіным, робячыся сапраўднай сумессю Усходу і Захаду. Кампазітар засяроджваецца галоўным чынам на дуэтах і арыях, рэдка выкладаючы дэталі драматычных момантаўThe Independent Observer of San Francisco Bay Area Opera, 10 September 2001:»…Chukhadjian was a talent, with the melodiousness of a prime bel canto composer. He straddles a region between Bellini (minus the coloratura) and Borodin, a true amalgam of east and west. Like the bel canto players, he rarely fleshes out dramatic moments, but focuses rather on alluring duets and arias…".

Паводле аўтараў «Кароткай гісторыі оперы» і «Оксфардскага опернага слоўніка», з’яўляючыся актыўным прыхільнікам вызвалення Арменіі ад турэцкага ярма, Чухаджан унёс дух нацыяналізму ў сваё мастацтва.

«Аршак II»

Опера «Аршак II» — першая армянская нацыянальная опера і найбуйнейшы твор Чухаджяна. Працу над операй кампазітар скончыў у 1868 годзе ў Канстанцінопалі, аўтар двухмоўнага (армянская, італьянская) лібрэта паэт і драматург , опера выдадзена ў 1871 годзе. Па сваім стылі лібрэта Тэрзяна ставіцца да лірыка-драматычнага жанру. Запіска пра завяршэнне оперы ў кнізе Тэрзяна на італьянскай мове пазначыла нараджэнне армянскай нацыянальнай оперы.

Першая пастаноўка ўжыццявілася 10 сакавіка 1868 года ва ўрыўках у тэатры «Навум» італьянскай опернай трупай. Кампазітар планаваў паставіць оперу цаліком у наступным 1869 годзе, аднак як з-за неспрыяльных умоў Асманскай імперыі, так і з-за адсутнасці патрэбных матэрыяльных рэсурсаў, ажыццявіць гэту ідэю не атрымліваецца. Пры жыцці аўтара асобныя нумары з оперы гучалі ў канцэртным выкананні ў Канстанцінопалі (выконвалася пад назвай «Алімпія»), Венецыі і Парыжы. У 1873 годзе фрагменты з оперы былі прадстаўлены ў Сусветнай выстаўцы ў Вене.

Манументальны «Аршак II» напісаны ў традыцыях італьянскай гісторыка-рамантычнай оперы першай паловы XIX стагоддзя — Расіні, Беліні і асабліва ранняга Вердзі. Увасабляючы лірычную ідэю лібрэта, Чухаджан тонка раскрыве таксама гераічныя і драматычныя лініі оперы. Галоўныя дзейныя асобы — цар Вялікай Арменіі , царыца Алімпія, княгіня Парандзем, князі Гнел, Тырыт і іншыя. Сюжэт з гісторыі Арменіі заснаваны на звестках старажытнаармянскіх гісторыкаў Маўсеса Харэнацы і Фаўстаса Бузанда. Дзеянні разгортваюцца ў 365—367 гадах у Армавіры ў эпоху складаных стасункаў Вялікай Арменіі, Персіі і Рыма. Музычна-літаратурнай ідэяй опера адлюстроўвае таксама імкненне армянскага народа XIX стагоддзя да нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення. Па сваім жанры «Аршак II» ставіцца да еўрапейскай «» (Grand opera), дзе выкарыстоўваецца вялікі сімфанічны аркестр, харавы і духавы ансамбль, разгорнутыя масавыя сцэны.

Пасля смерці Чухаджана яго арыгінальныя рукапісы былі адпраўлены ў Арменію ў 1920 гадах яго ўдавой А. Абазян. Яны былі выяўлены музыкаведам у 1942 годзе, пасля чаго пачалося другое жыццё гэтага твора. Цалкам опера была прадстаўлена шырокай публіцы 29 лістапада 1945 годаОпера «Аршак II» на сайте Abril Books. Для новай пастаноўкі лібрэта оперы было апрацавана , дырыжорам выступіў М. Таўрызіян. «Аршак II» быў пастаўлены ў Неапалі, Вене і іншых гарадах свету . У 1956 годзе опера была пастаўлена ў Вялікім тэатры Масквы. У 2001 годзе «Аршак II» быў пастаўлены ў ЗШАМузыкант, открывший американцам «Аршака II» .

Музычны кіраўнік оперы Сан-Францыска, музыкавед Кліфард Крана піша пра «Аршака II»:

«Сваімі непараўнанымі палацавымі пераваротамі, спробамі забойства і любоўнай варожасцю опера „Аршак II“ прапануе ўсё, што можна чакаць ад сапраўднай драмы.»