Тамара Сяргееўна Пячы́нская (нар. , р.п. , Омская вобласць, РСФСР, СССР) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Біяграфія Скончыла ў 1973 годзе Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску. У 1976—1978 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. З 1980 года салістка Беларускага тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Любка («Сівая легенда» Дз. Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў беларускіх кампазітараў Дз. Смольскага, Я. Глебава, В. Іванова, В. Сярых, А. Хадоскі, А. Клеванца.

Літаратура

Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Уральскай кансерваторыі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё