Таўстако́лле — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 41 км на паўночны ўсход ад горада Столін, за 8 км на паўночны захад ад аграгарадка Альшаны, на пойме ракі Прыпяць.
Плошча паверхні 0,067 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км.
Возера старычнага тыпу. Знаходзіцца ва ўрочышчы Таўстаколле на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці