Андрэй Рыгоравіч Корзун (12 студзеня (25 снежня) 1911, вёска Дуброва Гомельскай вобласці — 5 лістапада 1943, Ленінград) — савецкі артылерыст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944, пасмяротна).

Біяграфія Андрэй Рыгоравіч Корзун нарадзіўся 12 снежня 1911 года ў вёсцы Дуброва у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці у сялянскай сям’і. Беларус.

Прызваны ў армію ў 1941 годзе. У 1943 годзе служыў у 12-м гвардзейскім артылерыйскім палку 3-га контрбатарэйнага артылерыйскага корпуса Ленінградскага фронту. Гармата Корзуна неаднаразова застаўляла змоўкнуць нямецкія батарэі. 5 лістапада 1943 года вораг абрынуў на савецкую батарэю шквал агню. Корзун, які дзяжурыў каля гарматы, быў цяжка паранены, але заўважыў, што асколкамі былі падпаленыя парахавыя зарады, каля якіх знаходзіліся і снарады. Дапаўзці да агню наводчык змог, але зняць з сябе шынель, каб патушыць полымя, сілы ужо не было. Тады ён лёг на полымя сам. Выбуху ўдалося пазбегнуць, але сам Корзун загінуў. 21 студзеня 1944 года яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 21 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 29 февраля (№ 12 (272)). — С. 2.

Імем А. Корзуна названая адна з вуліц Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга. Пахаваны А. Г. Корзун на З гісторыі Паўднёвых воінскіх могілак..

Памяць аб А. Г. Корзуне

Вуліца ў Нароўлі. у Санкт-Пецярбургу. Памятная дошка на школе ў вёсцы Дуброва. Памятная дошка ў Лясным парку Санкт-Пецярбурга. Імем А. Г. Корзуна названая школа, у якой ён вучыўся. Імя на Алеі Славы ў Нароўлі.

Літаратура

Спасылкі

Біяграфічныя весткі

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны