Зянон Станіслававіч Паўлоўскі (, в. Прылукі, цяпер Мінскі раён — ) — беларускі жывапісец.
Скончыў у 1943 годзе Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава.
Творчасць
Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Стварыў рэалістычныя вобразы народнага паэта Беларусі Я. Коласа, партызанкі Н. Хахалінай (абодва 1943), Герояў Савецкага Саюза В. І. Казлова (1946), І. П. Ціткова (1945), Е. С. Зяньковай (1957), камандзіра партызанскай брыгады А. Л. Шубы, мастака А. Мазалёва (абодва 1945), народнага артыста СССР Б. В. Платонава (1950), прэзідэнта АН Беларусі В. Ф. Купрэвіча (1960), народнага пісьменніка Беларусі М. Лынькова (1962), Героя Сацыялістычнай Працы настаўніцы А. Л. Казей (1968) і інш. Аўтар групавых кампазіцый «Беларускія пісьменнікі ў Я.Купалы ў гады вайны» (1947), «Сустрэча сяброў» (1952) і інш. Творам уласцівы глыбокае раскрыццё ўнутранага свету асобы, тонкасць выяўленчых сродкаў. Працаваў таксама ў галіне сатырычнага малюнка, станковай скульптуры.
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне