Рускі фашызм — перыяд развіцця рускага нацыяналізму у 1930—1940-я гады, які характарызуецца сімпатыяй італьянскаму фашызму, ярка выяўленым антыкамунізмам і антысемітызмам.

Рускі фашызм мае свае карані ў рухах, вядомых у гісторыі як «чорная сотня»Уолтер Лакер. Чёрная сотня. Происхождение русского фашизма. М.: Текст, 1994. ISBN 5-7516-0001-0 і «белы рух».

Рускі фашызм быў пашыраны сярод белаэмігранцкіх колаў, што жылі ў Германіі, Маньчжоў-го і ЗША.

У Германіі і ЗША (у адрозненне ад Маньчжоў-го) палітычнай актыўнасці яны практычна не вялі, абмяжоўваючыся выданнем газет і брашур. З пачаткам Другой сусветнай вайны рускія фашысты ў Германіі падтрымалі Гітлера і ўліліся ў шэрагі рускіх калабарацыяністаў.

Гл. таксама

Рашызм

Літаратура

Спасылкі «Русский фашизм появился в конце 1920-х годов» // 16 окт 2016

Катэгорыя:Рускі фашызм