Мішэль Варга (1927 — 23 жніўня 2015) — венгерскі і французскі трацкісцкі актывіст, удзельнік венгерскага паўстання 1956 года.
М. Варга быў актыўным удзельнікам студэнцкай арганізацыі Саюза працоўнай моладзі і Венгерскай партыі працоўных, у рамках якіх ён лічыўся інтэлектуалам.
Ён таксама ўваходзіў у тую частку актывістаў, якая ў 1954 годзе заснавала гурток Пецёфі, у апазіцыі да Мацьяша Ракашы. У 1956 годзе М. Варга быў прызначаны намеснікам сакратара яго Часовага бюро. Уплывовы ў той час гурток спрабаваў падавіць венгерскае паўстанне 1956 г., баючыся гвалту з боку паўстанцаў"The Hungarian Revolution 1956 - Part 1 ", Permanent Revolution, October 2006.
Пасля паразы рэвалюцыі М. Варга збег у Аўстрыю, а затым пасяліўся ў Парыжы, дзе ён стаў трацкістам і заснаваў Лігу Рэвалюцыйных Сацыялістаў Венгрыі з іншымі ссыльныміThe Present Day Relevance of the Transitional Programme, Revolutionary History Vol.3 No.1Robert Jackson Alexander, International Trotskyism, 1929-1985.
У 1973 годзе М. Варга заснаваў Міжнародную лігу рэканструкцыі Чацвёртага Інтэрнацыяналу.
У 1984 годзе М. Варга па ўласным жаданні выйшаў з апазіцыйнай групы і замест гэтага сфармаваў Групу апазіцыі да Чацвёртага Інтэрнацыянала. А ў 1990 годзе пасля роспуску групы была створана Міжнародная арганізацыя Чацвёртага Інтэрнацыяналу, у якой Варга стаў сакратаром
Катэгорыя:Венгерскае паўстанне 1956 года