Гульня ў шахматы: Ленін з Гітлерам — Вена 1909 (, часам назва пазначаецца як ) — скандальна вядомы афорт мастачкі Эмы Ловенстрам (ці Левенштрам, Левенстрэм; ці ; 1879—1941), на якім паводле сцвярджэння некаторых мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў намалявана сцэна шахматнага паядынку паміж двума палітыкамі, які адбыўся ў Вене ў 1909 годзе. Большасць, аднак, датуе афорт пазнейшым часам і не прызнае магчымасці падобнай сустрэчы.
Гісторыя стварэння афорта і яго лёс
Афорт створаны ў 1909 годзе мастачкай Эмай Ловенстрам, якая паводле меркавання некаторых мастацтвазнаўцаў была настаўніцай жывапісу Адольфа Гітлера. На адваротным баку гравюры стаяць алоўкавыя подпісы «Леніна», «Гітлера» і самой мастачкі Эмы Ловенстрам, пазначана месца (Вена) і год стварэння (1909) афорта. Подпіс мастачкі стаіць таксама на краю пярэдняга боку выявы. Сустрэча магла адбыцца ў Вене, у доме заможнай яўрэйскай сям’і, якая карысталася некаторай вядомасцю. У гэты час Адольф Гітлер быў няўдачлівым маладым акварэлістам, а Уладзімір Ленін знаходзіўся ў эміграцыі, дзе пісаў кнігу «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм».
Жывапісец і графік Эма Ловенстрам паходзіла са старажытнай яўрэйскай сям’і з каранямі ў Кракаве і Амстэрдаме. Нарадзілася ў сям’і гандляра ў горадзе Нахад (Чэхія). Пераехала ў Вену, дзе брала прыватныя ўрокі графікі і жывапісу. Карысталася тэхнікай малявання вуглем, пяром, асвоіла і крэйду. Выстаўлялася з 1901 года, пазней стала членам Асацыяцыі нямецкіх мастакоў у Празе. Працавала ў стылі рэалізму з некаторым уплывам мадэрну.
Памеры афорта — каля 51 на 38 сантыметраў.
Яўрэйская сям’я, прозвішча якой звычайна ў сродках масавай інфармацыі не паведамлялася, але мелася на ўвазе з кантэксту, што гэта сям’я самой мастачкі (некаторыя сродкі масавай інфармацыі акцэнтуюць увагу на тым, што дом мастачкі нібы служыў «салонам для палітычных вальнадумцаў»), выехала з Аўстрыі напярэдадні Другой сусветнай вайны, пакінуўшы большую частку сваёй маёмасці, у тым ліку гравюру і шахматы (дошку і камплект фігур), намаляваныя на ёй, на апеку ахмістрыні. Праўнук ахмістрыні Фелікс Эднгофер () заняўся вывучэннем афорта і склаў дасье доказаў, якое налічвае больш за 300 старонак. Ён памёр у 1990-х гадах, а яго сын распачаў спробу прадаць гэты афорт і шахматы з аўкцыёну Mullock’s у Ладлау, графства Шропшыр на захадзе Англіі. Дасье змяшчае справаздачы судова-медыцынскіх экспертаў і мастацтвазнаўцаў, а таксама сведчанні, якія даказваюць, што Эма Ловенстрам існавала (што першапачадкова таксама часам ставілася пад сумнеў), што яна працавала ў Вене і была настаўніцай Адольфа Гітлера.
У 1984 годзе ўпершыню з’явілася ў прэсе інфармацыя пра тое, што існуе гэты афорт, які захоўваецца ў прыватнай калекцыі Фелікса Эднгофера, выкананы ў 1909 годзе, калі мастачка прыехала ў аўстрыйскую сталіцу. У 2001 годзе інфармацыю пра афорт размясціў нямецкі шахматны часопіс «Шах».
Шырокую вядомасць і цікавасць грамадскасці прынесла афорту паведамленне «The Daily Telegraph», што малюнак будзе 1 кастрычніка 2009 года (лот № 501) выстаўлены на аўкцыён Mullock’s за 40 000 фунтаў стэрлінгаў (64 000 долараў ЗША) пад назвай «A Chess Game: Lenin with Hitler — Vienna 1909». Таксама былі выстаўлены на продаж і шахматы, якія паводле сцвярджэння ўладальніка былі намаляваны на афорце (кошт на іх таксама быў вызначана ў 40 000 фунтаў стэрлінгаў). Журналісты газеты «Нью-Ёрк Таймс» ацэньвалі магчымасць продажу афорта нават за 95 000 долараў. Паводле звестак аўкцыяністаў, існавала ўсяго пяць водціскаў гравюры. У расійскай прэсе сустракаліся нават паведамленні пра магчымасць продажу афорта за 400 000 фунтаў стэрлінгаў. Аднак, у каталогу аўкцыённага дому арыентыровачны перадпродажны кошт пазначана толькі ў 10 000 — 15 000 фунтаў. У некаторых паведамленнях сцвярджаецца, што малюнак і шахматы былі прададзены разам за 100 000 фунтаў, і што іх набыў калекцыянер, які пажадаў застацца невядомым. Паводле іншых звестак, карціну з выявай Гітлера і Леніна за шахматнай дошкай (як і камплект шахмат, якімі яны нібы гулялі) ніхто не купіў.
Сюжэт На гравюры Адольф Гітлер сядзіць ля акна і гуляе белымі фігурамі, а Уладзімір Ленін намаляваны насупраць у цені. Гітлер разважае над партыяй, падпёршы левай рукой галаву, а Ленін тым часам робіць ход левай рукой, пры гэтым Ленін рэальны быў праўшой.
Шахматны кампазітар Херберт Граземан у кнізе «Schach ohne Partner für Könner», якая выйшла ў 1982 годзе, піша:
Калі Гітлеру быў дваццаць адзін год, у яго не было ніякіх пэўных планаў на будучыню, і ён яшчэ не вырашыў цалкам прысвяціць сябе палітыцы. Малады Адольф жыў тады ў Вене, вёў вандроўны лад жыцця і быў заўзятым наведвальнікам шахматных кафэ, праседжваючы ў іх да глыбокай ночы. Гульня захапіла яго так, што ён стаў асцерагацца, як бы шахматы не засмакталі яго цалкам. Таму аднойчы Гітлер прыняў рашэнне пакласці канец шахматам раз і назаўжды.
Ён сцвярджаў, што атрымаў гэту інфармацыю ад оберштурмфюрара СС і шахматнага кампазітара Ада Кремера (1898—1972), намесніка Ганса Франка, генерал-губернатара акупаванай фашыстамі Польшчы, аматара і заступніка шахмат. А той у сваю чаргу атрымаў гэтыя звесткі ў канфідэнцыйнай гутарцы з самім Гітлерам.
Галандскі гросмайстар, журналіст і пісьменнік Генадзь Сасонка, спрабуючы пацвердзіць ці абвергнуць гэту інфармацыю, правёў прыватнае расследаванне. Ён не выявіў ніякіх слядоў шахматных кніг у бібліятэцы Адольфа Гітлера, а ў яго запісах і прамовах знайшоў толькі адну згадку пра шахматы ў маі 1933 года, калі Гітлер звяртаўся да дэпутатаў рэйхстага, апраўдваючы дзеянні штурмавікоў:
Калі вы называеце гэтыя атрады вайсковымі падраздзяленнямі, тады ваеннымі асацыяцыямі можаце называць шахматныя клубы і таварыствы сабакагадоўцаў.
Дыскусія пра афорт і намаляваных на ім персанажах Існуюць тры асноўныя трактоўкі паходжання гэтага сюжэта:
I версія. Уладальнік рарытэту быў упэўнены ў праўдзівасці гэтага афорта — гэта пацвярджаецца 300-старонкавай высновай экспертаў, якую ён склаў і падаў журналістам і супрацоўнікам аўкцыёну (падверглі аналізу выяву, паперу, а таксама чарнілы, выкарыстаныя для подпісаў). У праўдзівасці афорта былі перакананы эксперты аўкцыённага дому Mullock’s. Мастацтвазнавец аўкцыённага дому і яго эксперт Рычард Вествуд-Брукс () дае 80 % шанцаў, што подпісы Леніна, Гітлера і мастачкі могуць быць сапраўднымі. Пры гэтым, ён настойвае, што на 100 % вызначыць сапраўднасць подпісу наогул не магчыма на любым дакуменце любога часу. Аўкцыяніст сцвярджае, што Ленін мог карыстацца парыком з канспірацыйных меркаванняў. Ён пабываў у то жа часам у Парыжы, а таксама ў Германіі, паездка адтуль на цягніку ў Вену была пытаннем некалькіх гадзін, ён мог лёгка выслізнуў ад увагі атачэння на некалькіх дзён. Адказваючы ўсім тым, хто сумняваецца ў сапраўднасці, ён піша: «Гэта выява з’яўляецца творам мастацтва, а не фатаграфіяй», спісваючы ўсе недакладнасці і несупадзенні на спецыфіку самой выявы. Сумненні ў мастацтвазнаўца выклікала першапачаткова толькі асоба праціўніка Гітлера, у якім ён гатовы быў бачыць нават аднаго з аўстрыйскіх сацыял-дэмакратаў. Тым не менш, аўтарытэтнае брытанскае выданне «The Daily Telegraph» першым апублікавала афорт як выяву, на якой Адольф Гітлер і Уладзімір Ленін гуляюць у шахматы.
II версія. Значна большая колькасць мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў і шахматыстаў выступіла супраць гэтай трактоўкі афорта.
Уладзімір Лаўроў, доктар гістарычных навук, аўтар кнігі «Імя Расія. У. І. Ленін» («Имя Россия. В. И. Ленин»), настойвае на несумяшчальнасці поглядаў і характараў Леніна і Гітлера, якія рабілі немагчымым асабістыя зносіны за шахматнай дошкай.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў гэты час Ульянаў быў амаль лысым, валасы заставаліся толькі па баках. А на малюнку відаць, што мужчына, які сядзіць справа, не мае праблем з аблысеннем. Акрамя таго, Адольф Гітлер на афорце паводле іх меркавання выглядае занадта старым для 20-гадовага юнака, якім ён быў у рэчаіснасці ў той час.
Рычард Джон Эванс (), прафесар сучаснай гісторыі ў Кембрыджскім універсітэце (напісаў трохтамовую «Гісторыю Трэцяга Рэйха»), сцвярджае, што шахматны паядынак быў фікцыяй. «Не, ён не мог мець месца», — сказаў ён у інтэрв’ю «Нью-Ёрк Таймс». Паводле яго меркавання, 1909 год быў вельмі няўдалым для Гітлера, ён мог мець добры касцюм, для таго, каб схадзіць у оперу, але ён не стаў бы яго насіць падчас гульні ў шахматы. Эванс кажа, што Гітлер ніколі не вучыўся ў мастачкі, менавіта таму ён не змог паступіць у Венскую Акадэмію вытанчаных мастацтваў. Эванс зрабіў выснову, што подпісы былі, верагодна, падроблены: «Было б вельмі дзіўна для іх падпісваць падобны дакумент».
Рычард Пайпс, прафесар гісторыі Гарвардскага ўніверсітэта, сцвярджае, што чалавек на афорце не быў Леніным і наогул не мае з ім ніякага падабенства. Ён не насіў грыму і парыка, сцвярджае Пайпс, яны яму не былі патрэбныя. Хоць у 1909 годзе Ленін быў главой бальшавікоў і быў добра вядомы ў Расіі, але ўлады былі больш заклапочаны тэрарыстамі, «Ленін не лічыўся небяспечным», — заявіў Пайпс. Ён таксама сцвярджаў, што Ленін адмовіўся ад шахмат, таму што думаў, што яны адцягваюць яго ад больш сур’ёзнай працы. У ліце да брата Ленін пісаў 17 лютага 1910 года:
Дарогай Міця! Атрымаўшы тваю задачку, я крышачку «разахвоціўся» на шахматы, — а тое было зусім усё пазабываў. Не гуляў, здаецца, год, а ўсяго за апошнія гады згуляў некалькі «гусарскіх» і паўгусарскіх партый. Задачку тваю я рашыў лёгка. А вось у «Речи» ўбачыў сёння эцюд, які рашыў не адразу і які мне вельмі спадабаўся… Прыгожая штучка!
III версія. Існуе таксама здагадка, што афорт мог быць створаны як інтэлектуальная забава ў 1930 годзе Эмай Ловенстрам ці кімсьці іншым як сатырычны каментарый да міжнароднага становішча пасля 1933 года ці ўнутранай сітуацыі ў Германіі да 1933 года. Першапачатковае яго значэнне было затым забыта, з цягам часу ён стаў успрымацца як сапраўдная замалёўка з натуры. Гісторык сцвярджае, што няма ніякіх доказаў таго, што Ленін быў у Вене ў 1909 годзе, хоць ён бываў там у іншы час. Таксама яна настойвае, што Ленін быў «лысы, як кажан з 1894 года, а валасы ў яго былі толькі па баках галавы». У эміграцыі ён не быў вядомы як Ленін і замест гэтага выкарыстоўваў адразу некалькі псеўданімаў. Яна сцвярджае, што афорт мае сэнс рэтраспекцыі, і гісторыя мастацтва поўная падобных сустрэч паміж знакамітымі людзьмі, якія былі створаны фантазіяй мастакоў.
Захавальнік фондаў пецярбургскага Музея палітычнай гісторыі Аляксей Бойка ўспрымае афорт як частку іканаграфіі Леніна і супастаўляе яго з працамі савецкіх мастакоў 30-х гадоў, хоць адзначае, што першыя працы, у якіх мастакі спрабавалі захаваць яго вобраз для нашчадкаў, з’явіліся менавіта падчас эміграцыі. Ён дапушчае, што афорт можна лічыць «і міфам, і рэальнасцю, паколькі паводле гадоў гэта прыкладна магчыма». «Тэарэтычна ўсё можа быць. У той час ён сапраўды быў за мяжой», — робіць выснову ён. Ён адзначае, як і маскоўскі мастацтвазнавец Андрэй Ерафеяў, што ў той час афорт сучаснікамі не мог успрымацца як свядомая правакацыя грамадскасці.
Ленін і шахматы ў фотаздымках Захавалася серыя аматарскіх фатаграфій, зробленых на італьянскім востраве Капры ў 1908 годзе (паміж 10 (23) і 17 (30) красавіка), калі Уладзімір Ленін знаходзіўся ў гасцях у А. М. Горкага. Фатаграфіі зняты з розных ракурсаў і адлюстроўваюць Леніна, які гуляе з Горкім і Аляксандрам Багданавым, вядомым рэвалюцыянерам-марксістам, урачом і філосафам. Аўтарам усіх (ці прынамсі дзвюх з гэтых фатаграфій) выступіў Юрый Жалябужскі (у будучыні — буйны савецкі кінааператар, рэжысёр і сцэнарыст), сын актрысы ММТ Марыі Андрэевай і пасерб Горкага. У той час ён быў дваццацігадовым юнаком.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Шахматы ў жывапісе Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Групавыя партрэты Катэгорыя:Карціны 1909 года Катэгорыя:Карціны на гістарычныя сюжэты Катэгорыя:Фальсіфікацыі Катэгорыя:Мастацкія падробкі Катэгорыя:Гравюры паводле алфавіта Катэгорыя:Гравюры XX стагоддзя Катэгорыя:Жанравыя карціны Катэгорыя:Уладзімір Ленін Катэгорыя:Адольф Гітлер