«Lolita No. 18» () — японскі жаночы панк-рок гурт, заснаваны ў 1989 годзе. У 2000 годзе ў інтэрв’ю нямецкаму музычнаму каналу «Viva Zwei» (праграма «2 rock», вядучы Маркус Кафка) на пытанне аб сэнсе назвы калектыва вакалістка адказала, што 18 — гэта ўзрост заснавальніц гурта ў 1989 годзе. У афіцыйным відэакліпе на песню «Video kills the radio star» удзельніцы гурта зняліся топлес.

Гісторыя Гурт быў заснаваны ў Токіа ў 1989 годзе дзяўчынамі Масаё Ісізака (вакал), Энацо (гітара), а таксама далучыўшыміся да іх Кім*Рын (бас) і Ая Боў (ударныя). Фарміраванне калектыву праходзіла пад уплывам такіх гуртоў, як «Ramones», «Toy Dolls» і асабліва «Sex Pistols», а таксама жанраў ад поп-панка да хардкора. У 1993 годзе падчас канцэрту ўдзельніцы гурта звярнулі на сябе ўвагу Одры Кімура, уладальніка лэйбла «Benten» і ён запрашае іх узяць удзел у зборніку «Benten Bentoh», які быў выпушчаны ў чэрвені 1994 года. У 1995 годзе яны выпусцілі свой першы LP «Karate Teacher», вясёлы і шумны панк-рок з часта непачцівымі тэкстамі песень і своеасаблівым вакалам Масаё. Праз некаторы час гурт звярнуў на сябе ўвагу вядомых ў панк-плыні Джоўі Рамона, а таксама Вольгі з «Toy Dolls», пачаўшы выдаваць альбомы пад іх кіраўніцтвам як у Японіі, так і ў Вялікабрытаніі. Менавіта такім чынам выйшлі трэці альбом гурта «Fubo Love NY» у 1998 годзе, які ўключае ў сябе кавер-версію песні «Ramones», пяты альбом «Toy Doll» і альбом «Angel Of The North» у 2000 годзе. Дарэчы, альбом «Fubo Love NY» з’яўляецца першым, які выйшаў на лэйбле «Sister Records», падраздзяленні «Benten».

У 2001 годзе распадаецца класічны склад гурта, усе удзельнікі акрамя Масаё пакідаюць калектыў мірным шляхам. 21 снежня 2001 года адбываецца апошні канцэрт класічнага склада гурта ў клубе «Quattro» у такійскім раёне Сібуя, па выніках якога быў выпушчаны DVD. Сабраны Масаё новы склад гурта заснаваў свой уласны лэйбл «Destroin Records». Тым не менш, яны працягваюць свае добрыя адносіны з лэйблам Benten і выпускаюць спліт з паўднёвакарэйскім Oi!-гуртом «Nonstop Body». У 2003 годзе Энацо і Кім*Рын пакінули гурт, каб заняцца сольнымі праектамі. Яны былі заменены Такочы (бас) і Мідглід Гора (гітара), мужчынай, які аднак носіць спадніцу. У лістападзе 2007 года з нагоды васямнаццатай гадавіны існавання гурта выдадзены спецыяльны DVD.

Дыскаграфія Альбомы Год Арыгінальная назва Па-англійску 1995 カラテの先生 Karate Teacher 1996 姉さん裸走り Sister Run Naked 1997 髭忍者 Hige-Ninja 1998 父母♥NY Fubo Love NY 1999 ヤリタミン Yalitamin 1999 Toy Doll 2000 ロリータ18号ライブ1995-1996 Lolita No.18 Live 1995-1996 2000 副隊長] Fukut Aicho-MCD 2000 Toy Doll Tour 2000-Live 2000 鳥人間 Angel Of The North 2001 The Great Rock'n'Roll Festival (Best Of Coverversions) 2002 Best Of Lolita No.18 2003 Destroin 2004 Lolita Let's GoGoGo 2005 Check The Marten 2005 Nuts The Animal 2006 Best Best Best Must!! 2010 Akirameruka (I won´t give up) 2012 Yes, Punk Rock, Call With Me!!!

Склад Цяперашні Масаё Ісізака () — вакал (з 1989 года) Такочы () — бас (з 2002 года) Чы-чан — барабаны (з 2015 года) Kick — гітара (з 2010 года) Былыя ўдзельнікі Кім*Рын () — бас (да 2001 года) Энацо () — гітара (да 2001 года) Ая Боў () — барабаны (да 2001 года) ТО-БУ — барабаны (2007—2015) Гора () — гітара (да 2005 года) Такчамэн () — гітара (2002—2009) Light () — гітара (2009—2010)

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя калектывы Японіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Панк-рок-гурты Японіі