Рычард Гейбл Аванісян (; ; нар. , , Каліфорнія) — амерыканскі гісторык армянскага паходжання, прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA). Асноўныя працы прысвечаны пытанням гісторыі Арменіі, Закаўказзя і Блізкага Усходу, гісторыі і гістарыяграфіі Арменіі пачатку XX ст., першай Рэспублікі Арменія, армянскага генацыду ў Асманскай імперыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і армянскіх уцекачоў у Каліфорніі. Поўнае імя — Рычард Гейбл Аванісян, у гонар Кларка Гейбла.
Скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (B.A., 1954, M.A., 1958). Ph.D. па гісторыі (Каліфарнійскі ўніверсітэт, Лос-Анджэлес, 1966), прафесар (1969).
Выкладнік (1962—1969), прафесар (з 1969), кіраўнік праграм па прысуджэнні званняў бакалаўра, магістра; доктар філасофіі па гісторыі Арменіі і Каўказа (з 1962). Заснавальнік і дырэктар Цэнтра арменоведческих даследаванняў (1974, 1977, 1991—1992).
Чалец шэрага навуковых і грамадскіх арганізацый. Ганаровы доктар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія (1990).
Лаўрэат (1974)Search Results — John Simon Guggenheim Memorial Foundation. Узнагароджаны ордэнам «Св. Саак — Св. Месроп» Першапасаднага Святога Эчміядзіна, медалём Маўсеса Харэнацы. Імя Рычарда Аванісяна было занесена ў спісы «Хто есці хто ў ЗША» і «Хто есці хто ў свеце»UCLA | Armenian Studies | History .
Імем Р. Аванісяна названа школа № 1 сяла Вардэніс Гегаркуникской вобл. (1993).
Сын Рычарда Аванісяна — Рафі Аванісян — быў першым міністрам замежных спраў незалежнай Арменіі, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі ў Арменіі.
Выбраныя працы
(Volume II (1982), Vols. III & IV (1996))
Сааўтар
Спасылкі Біяграфія Бібліяграфія