Ара́ (Ара́ік) Гра́ч'евіч Геваргя́н (; нар. 22 студзеня 1973, Кахцрашэн, Армянская ССР) — савецкі і армянскі барэц вольнага стылю, шматразовы чэмпіён Арменіі, чэмпіён Еўропы (1997), трохразовы чэмпіён свету (1995, 1997, 1998). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1991). Заслужаны майстар спорту Арменіі (1995).
Біяграфія Ара Геваргян нарадзіўся 22 студзеня 1973 года ў сяле Кахцрашэн Арташацкага раёна Армянскай ССР. Пачаў займацца барацьбой у 1984 годзе пад кіраўніцтвам Разіка Галецяна. На мяжы 1980-х і 1990-х гадоў уваходзіў у склад юніёрскай зборнай СССР, у 1991 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў. З 1992 года прыцягваўся ў моладзевую каманду Арменіі, а з 1993 – у нацыянальную зборную гэтай краіны. Найболей паспяхова Ара Геваргян выступаў у сярэдзіне і другой палове 1990-х гадоў. У 1995, 1997 і 1998 гадах ён тройчы заваёўваў званне чэмпіёна свету, а ў 1997 годзе выйграваў таксама чэмпіянат Еўропы. Дзякуючы гэтым поспехам ён лічыўся адным з галоўных фаварытаў на Алімпійскіх гульнях у Атланце і Сіднеі, але не змог заняць на гэтых спаборніцтвах прызавое месца.
У 2001 годзе перайшоў у цяжэйшую вагавую катэгорыю. Не дасягнуўшы ў ёй высокіх вынікаў, завяршыў міжнародную спартыўную кар'еру пасля ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Афінах. У 2005—2008 гадах выступаў за клубы нямецкай барацьбітаўскай бундэслігі «Aalen 05» і «Witten 07».
Спасылкі http://www.fila-official.com/index.php?option=com_database&act=ficheLutteur&Itemid=&id_lutteur=91C90D92614049F380DC251D9DA713A1&filtre_pays=&lettre=G&recherche_lutteur=&lang=en http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/ge/arayik-gevorgyan-1.html http://www.ksv-koellerbach.de/popup_sv_club_fighter_details.php?fighter_id=677
Катэгорыя:Барцы СССР Катэгорыя:Барцы Арменіі Катэгорыя:Майстры спорту СССР міжнароднага класа Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па вольнай барацьбе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па вольнай барацьбе Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года