Пераво́з — возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 45 км на паўночны ўсход ад горада Столін, за 5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Альшаны, у пойме ракі Прыпяць.
Плошча паверхні 0,146 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 6,9 км.
Возера старычнага тыпу. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці