Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Свяча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1895 годзе з цэглыРДГУ, ф. 799, воп. 33, спр. 1480, арк. 12..

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая прасторавая кампазіцыя фарміруецца папярочным прамавугольным аб’ёмам прытвора з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай над ім, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з шатровым пакрыццём, прамавугольнай апсідай. Уваход вырашаны арачным праёмам у прафіляваным калонным партале. Прафіляванымі пластычнымі ліштвамі дэкарыраваны арачныя вокны. Са старажытнарускага царкоўнай архітэктуры вуглавыя калонкі-бочкі, кілепадобная ліштва праёмаў званіцы. У дэкоры таксама выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя нішы і круглыя люкарны, магутны пераметральны антаблемент з прафіляваным карнізам на сухарыках.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Свяча (Бешанковіцкі раён) Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1895 год у Беларусі