Дзе́міна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 35 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,8 км на ўсход ад вёскі Мачулішча, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,31 км². Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 8,53 км².

На поўдні ўпадае ручай з возера Доўгае-Мелкае. Злучана ручаём з ракой Дрыса. На поўначы зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Дрысы Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна