До́ўгае-Ме́лкае — возера ў Беларусі, Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Мачулішча, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 1,88 км². Катлавіна возера авальнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. На поўначы выцякае ручай у возера Дземіна.

Літаратура

 — С. 205.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Дрысы Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна