Рычард Баляслававіч Смольскі (, ) — беларускі тэатразнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1991), прафесар (1999).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1976 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. З 1997 па 2010 гады — рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1977 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.
Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы рэжысуры, акцёрскай творчасці, сцэнічнай героікі, рускай тэатральнай культуры на Беларусі. Аўтар шэрагу кніг, п’ес і сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Асноўныя працы Смольский Р. Б. На сцене — бессмертие подвига: Белорус. театр о Великой Отеч. войне. Эволюция худож. принципов в осмыслении героич. характеров. — Мн.: «Наука и техника», 1982. — 183 с. Смольскі Р. Б. Пазначана часам: Пошукі сучас. беларус. рэжысуры. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1984. — 88 с. Смольский Р. Б. Грядущим в наследство: тема Великой Отеч. Войны в белорус, театре 80-х годов. — Мн.: «Наука и техника», 1986. — 136 с. Смольский Р. Б. Сотворение судьбы: Ист. и героико-револ. тема в театрах Белоруссии 70-80-х годов / Ред. В. И. Нефёд, член-корресп. АН БССР — Мн.: «Наука и техника», 1987. — 222 с. Смольскі Р. Б., Гаробчанка Т., Грыбайла В., Лаўшук С. Вынікі тэатральнага сезона 1995/1996 гг. у драматычных тэатрах Беларусі: Тэатральны летапіс Беларусі 90-х. — Мн.: «Права і эканоміка», 1996. — 60 с. Смольскі Р. Б., Гаробчанка Т., Лаўшук С. Вынікі тэатральнага сезона 1996/1997 гадоў у драматычных тэатрах Беларусі 90-х гадоў / Пад рэд. Р. Смольскага. — Мн.: АРТЫ-ФЭКС, 1998. — 108 с. Смольскі Р. Б. Тэатр у прасторы часу: Маст.-знаўч. арт., рэц., творчыя парт. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1998. — 255 с. Смольскі Р. Б. На скрыжаванні: Тэатр у працэсах станаўлення і развіцця гіст. і нац. свядомасці беларусаў / Нац. Акад., навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Бел. акад. мастацтваў. — Мн., «Беларуская навука», 1999. — 231 с. Смольскі Р. Б. Рэха мінулага: Тэатразнаўчыя эцюды аб беларускай культуры XX стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, Бел. дзярж. акад. мастацтваў. — Мн.: «Беларуская навука», 2000. — 272 с. Смольский Р., Раков А. Социология современной культуры. — Мн.: Бел. ГАИ, Ин-т экономики НАН Беларуси, 2005. — 82 с. Смольский Р., Раков А., Грибайло В. Стратегия успеха: Опыт реформирования театрального дела в Беларуси. — Мн.: Изд-во Белорусской государственной академии искусств, 2005. — 162 с. Смольскі Р., Ракаў А., Грыбайла В. Стратэгія поспеху. Праблемы, вопыт, заданы ў развіцці беларускага тэатра / Бел. дзярж. акадэмія мастацтваў, Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: БДАМ, 2005. — 340 с.
Фільмаграфія «Мария» (1975, дакументальны) «Через всю жизнь» (1978) «Владислав Голубок» (1982) «Жизнь зовет» (1984) «Антракт» (1989, сумесна з с В. Навуменка)
Літаратура
Спасылкі
Национальная киностудия «Беларусьфильм» — Смольский Ричард Болеславович Филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы» — Список публикаций сотрудников Хацяновіч Наталля. Рычард Смольскі
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Рэктары Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ