Уладзі́мір Пятро́віч Кульвано́ўскі (, — , ) — беларускі тэатральны мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 15 жніўня 1918 года ў Мінску. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Кульваноўскіх.

У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1938 годзе. Вучыўся ў І.В. Ахрэмчыка, В.К. Дзежыца, Л.М. Лейтмана. З 1938 года працаваў у Вялікім тэатры оперы і балета, дзе пераймаў культуру рускага тэатральнага жывапісу ў С.П. Нікалаева і Н.А. Каровіна. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1939 года.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска, 7 ліпеня 1944 года Уладзімір Кульваноўскі быў прызваны ў Чырвоную армію, на 3-ці Беларускі фронт. 6 жніўня 1944 года ў баях у раёне горада Сувалкі быў паранены ў грудзі і ў левую руку, у выніку чаго стаў інвалідам. За праяўленую мужнасць быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі.

З 1959 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1968 годзе ў гонар 50-годдзя Уладзіміра Пятровіча была арганізавана персанальная юбілейная выстаўка, у 1983 годзе адбылася персанальная выстаўка з нагоды 65-годдзя мастака.

Памёр 4 лістапада 2003 года ў Мінску. Пахаваны на могілках у Калодзішчах.

Асноўныя творы Працаваў у галіне сцэнаграфіі. Сярод тэатральных твораў эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў: «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага (1952) «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (1953) «Трубадур» Дж. Вердзі (1955, 1964) «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ (1956) «Манон» Ж. Маснэ (1958) «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958) «Церам-церамок» І. Польскага (1961) «Кето і Катэ» В. Далідзе (1962) «Князь Ігар» А. Барадзіна (1977) «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні

Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў, прысвечаных старажытнаму Мінску. Сярод іх графічныя лісты «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай». Гераічны матыў гучыць у карцінах «Мінскі полк пад Грунвальдам», «Кастусь Каліноўскі», «Замах Івана Пуліхава на генерал-губернатара Курлова». З’яўляецца аўтарам жывапісных лірычных пейзажаў.

28 твораў Уладзіміра Кульваноўскага захоўваецца ў фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Працы мастака таксама знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і фондах Беларускага саюза мастакоў.

Асабістае жыццё У лютым 1947 года ажаніўся з (1927 — 2008), унучкай украінскага кампазітара Ф.І. Ваячака. Меў пяцёх дзяцей: Барыса (1947 — 1947), Пятра (1950 — 1953), Кацярыну (1955 — 1989), Аляксандру (нар. 1956), Вікторыю (нар. 1963).

Ушанаванне памяці У 2023 годзе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбылася выстава «Мастак у люстэрку сцэны», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння мастака.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Уладзімір Кульваноўскі на сайце «Соцреализм. Киевский клуб коллекционеров» Уладзімір Кульваноўскі на сайце культурна-асветнiцкага клуба «Спадчына»

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі гістарычнага жанру Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі