Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Спягла Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1923 г. з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Асноўны чатырохсценны зруб няправільнай прамавугольнай формы накрыты двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца невялікі цыбулепадобны купал на чатырохгранным канічным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальны пояс вылучаны вертыкальнай шалёўкай. Квадратны ў плане прытвор накрыты двухсхільным дахам, над якім узведзена невялікая чатырохгранная шатровая званіца. Невялікая прамавугольная апсіда накрыта 1-схільным дахам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Спягла