Канстанці́н Уладзі́міравіч Радзае́ўскі (, 11 жніўня 1907, , Расійская імперыя — 30 жніўня 1946, , РСФСР, СССР) — лідар Усерасійскай фашысцкай партыі (УФП), створанай эмігрантамі ў Маньчжурыі; заснавальнік рускага фашызму, адзін з кіраўнікоў рускіх эмігрантаў у Маньчжурыі.
УФП — найбуйнейшая арганізацыя ў асяроддзі рускай эміграцыі, утвораная на Далёкім Усходзе, дзе жыла вялікая руская абшчына; арганізацыя паўстала ў 1920-я гады і афіцыйна аформілася як Руская фашысцкая партыя (РФП) у маі 1931 года.
Да забароны партыі ў ліпені 1943 года Радзаеўскі заставаўся яе лідарам. У перыяд японскай акупацыі Маньчжурыі займаў пасаду начальніка аддзела ў . Пад канец кастрычніка 1945 года самахоць вярнуўся ў СССР, дзе быў неадкладна арыштаваны, а праз год асуджаны і расстраляны.
Біяграфія Канстанцін Радзаеўскі нарадзіўся 11 жніўня 1907 года ў Благавешчанску, рускі. Яго бацька Уладзімір Іванавіч меў вышэйшую юрыдычную адукацыю і працаваў натарыусам. Маці Надзея Міхайлаўна цалкам прысвяціла сваё жыццё выхаванню дзяцей — Канстанціна, яго малодшага брата Уладзіміра і дзвюх сясцёр, Надзеі і Ніны.
Канстанцін скончыў школу; падчас навучання стаў камсамольцам.
Эміграцыя Нечакана для родных ён бег з СССР у Маньчжурыю ў 1925 годзе. Акалічнасці яго пераходу праз Амур невядомыя. У 1926 годзе маці Радзаеўскага даведалася, што Канстанцін знаходзіцца ў Харбіне і, атрымаўшы ў савецкіх улад выязную візу, паехала да яго і маліла вярнуцца дадому. Сын быў непахісны, і яна адна вярнулася. Гэта іх сустрэча была апошняй. У 1928 годзе бацька Радзаеўскага і малодшы брат таксама беглі ў Харбін. Надзея Міхайлаўна і яе дочкі Надзея і Ніна пасля гэтага былі арыштаваны .
У Харбіне Радзаеўскі паступіў на юрыдычны факультэт. Там ён сустрэўся з і , якія выкладалі юрыдычныя дысцыпліны. Яны былі нацыяналістамі і антыкамуністамі, якія моцна паўплывалі на развіццё яго палітычных поглядаў. Уступіў у Расійскую фашысцкую арганізацыю (РФА), потым стварыў і ўзначаліў Рускую фашысцкую партыю. У 1928 годзе, перад самым выпускам, ён быў выключаны з інстытута за тое, што ўзначаліў дэманстрацыю, падчас якой з будынка інстытута быў сарваны савецкі сцяг. У 1929 годзе, калі савецкі ўплыў на інстытут часова саслаб з-за , Радзаеўскі хутка аднавіўся і па сканчэнні ВНУ атрымаў дыплом юрыста.
Падчас існавання на акупаванай Японіяй тэрыторыі Маньчжурыі марыянеткавай дзяржавы Маньчжоу-го ( — «Даманьчжоу-дыго» — Вялікая Маньчжурская імперыя) быў прызначаны па пратэкцыі японцаў начальнікам 2-го аддзела (культурна-асветніцкага) Бюро па справах рускіх эмігрантаў у Маньчжурыі (БРЭМ). У чэрвені 1941 года быў узнагароджаны Знакам Галоўнага бюро БРЭМ «За стараннасць» (1941)Харбинское время : газета. — № 152 (3391). — 10.6.1941..
У маі 1943 года Радзаеўскі быў арыштаваны японскай вайсковай жандармерыяй. У японцаў з’явіліся падозранні ў яго сувязях з савецкімі органамі дзяржбяспекі, бо акалічнасці ўцёкаў са СССР праверыць было нельга. Прычыны раптоўнага ўзнікнення падозранняў невядомыя, але Радзаеўскі падпаў пад узмоцненыя допыты. Былі падвергнуты допытам таксама некалькі паплечнікаў Радзаеўскага па Расійскім фашысцкім саюзе (РФС). Мабыць, атрымаўшы тлумачэнні, японцы вызвалілі Радзаеўскага ў чэрвені, і ён вярнуўся да працы ў БРЭМ у якасці начальніка 2-го аддзела. Тым не менш Харбінская вайсковая місія абвясціла 1 ліпеня 1943 года пра ліквідацыю аддзяленняў РФС у Маньчжурыі, Японіі і Кітаі без якіх-небудзь тлумачэнняў. На сходы, уніформу, песні і эмблему РФС была накладзеная строгая забарона.
13 жніўня 1945 года з прычыны няўхільнасці акупацыі Маньчжоу-го савецкімі войскамі Радзаеўскі пакінуў Харбін і перабраўся ў Шанхай. Балакшын піша, што яшчэ ў дарозе Радзаеўскі стаў моцна тужыць па пакінутай сям’і: жонцы і дзецям, якіх вельмі любіў.
Вяртанне ў СССР Пад канец вайны Радзаеўскі вёў перамовы з НКУС пра магчымае вяртанне на Радзіму. Знаходзячыся ў Шанхаі, напісаў артыкул «Тыдзень, што перакаваў душу», у якім апісаў свой душэўны пералом, прызнаў пераемнасць савецкага перыяду ад царскага: у СССР узвялічылі заслугі Міхаіла Кутузава і Аляксандра Суворава, вярнулі ваенную форму, якую насіла царская армія; параўнаў Сталіна як збіральніка Маскоўскіх земляў і аднаўленца велічы Расіі з Іванам Калітай. Радзаеўскі напісаў таксама лісты камандуючаму Забайкальскім фронтам маршалу Маліноўскаму (не захаваўся) і Сталіну з адрачэннем ад сваіх поглядаў. У 1974 годзе другая жонка Радзаеўскага Неаніла сцвярджала, што ліст Сталіну — фальшыўка. Такой жа думкі ў 1977 годзе быў і сын Радзаеўскага Уладзімір. У той жа час М. М. Петлін, які ажаніўся з першай жонкай Радзаеўскага, адзначаў, што ў жніўні 1945 года душэўны стан Радзаеўскага быў такі, што ён мог напісаць і не такое.
У адказ Радзаеўскі атрымаў абяцанні і атрымання новай цікавай працы ў якасці журналіста-агітатара. Радзаеўскі пераехаў з Шанхая ў Пекін і пражыў тры тыдні ў будынку савецкага пасольства. Тым не менш, да апошняга моманту ён сумняваўся, ці трэба вяртацца ў СССР, і ўсё ж вырашыўся ехаць. Адзін з паплечнікаў у апошнюю ноч паспрабаваў адгаварыць Радзаеўскага ад падарожжа і пакінуць будынак пасольства, на што Радзаеўскі адказаў:
Не, дзверы зачыніліся, звароту няма. За мой досвед забегчы наперад і зноў назад можа заплаціць сям’я мая, а я гэтага ніяк не магу дапусціць.
25 кастрычніка 1945 года Радзаеўскі выляцеў у СССР з дакументамі лейтэнанта Чырвонай арміі. Пры заездзе ў СССР ён быў арыштаваны і перавезены ў Маскву.
Суд і пакаранне смерцю
Справу Радзаеўскага з’ядналі ў агульную са справамі такіх белаэмігрантаў, як Р. М. Сямёнаў, генерал , генерал , , Л. П. Ахоцін, князь і . Распачаты 26 жніўня 1946 года суд шырока асвятляўся ў савецкай прэсе. Адкрыў яго старшыня Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР . Радзаеўскага бараніў адвакат Н. П. БялоўЦентр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 22. Л. 442.. Падсудным (за выняткам Ухтомскага, якому вінавачанні па 3-ім і 4-ым пунктах не падаваліся) былі пададзены вінавачанні па шасці артыкулам Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 22. Л. 442—443.: 58-4, 58-6 ч. 1, 58-8, 58-9, 58-10 ч. 2 і 58-11.
Радзаеўскаму ставілася ў віну актыўная антысавецкая дзейнасць пасля ўцёкаў са СССР, у прыватнасці, стварэнне «Рускай фашысцкай арганізацыі» і кіраўніцтва ёю, правядзенне антысавецкай прапаганды сярод белагвардзейцаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Маньчжурыі, складанне ўлётак, брашур і кніг антысавецкага ўтрымання і т.п., улучаючы актыўную дзейнасць на міжнароднай арэне са стварэннем аналагічных арганізацый і груп у Маньчжурыі, Кітаі, а таксама ў Еўропе і ЗША. Апроч гэтага, паводле прысуду, ён быў датычны да падрыхтоўкі нападу на СССР супольна з шэрагам японскіх генералаў, арганізацыі і асабістым удзеле ў шэрагу правакацый, што праводзіліся японскай разведкай, як нагода для акупацыі Маньчжурыі; арганізоўваў і рыхтаваў з ліку членаў РФС шпіёнаў і тэрарыстаў, якія выкарыстоўваліся супраць СССР, быў злучаны таксама з германскай разведкай і выкарыстоўваў атрымоўваныя ад немцаў сродкі на антысавецкую працу.
Усе падсудныя прызналі сваю віну. Трыццатага жніўня 1946 года ў 5 гадзін Ульрых пачаў і ў 5 гадзін 30 хвілін скончыў зачытваць прысуд. Радзаеўскі быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны ў гэты ж дзень у скляпах .
Палітычная дзейнасць
Стварэнне фашысцкай партыі Быўшы членам Расійскай фашысцкай арганізацыі (РФА), Радзаеўскі 26 мая 1931 года стаў Генеральным сакратаром Рускай фашысцкай партыі (РФП), створанай на I з’ездзе рускіх фашыстаў, што праходзіў у Харбіне. У 1934 годзе на II з’ездзе РФП партыя аб’ядналася з Усерасійскай фашысцкай арганізацыі (УФА) А. А. Вансяцкага, Радзаеўскі стаў яе генеральным сакратаром і намеснікам старшыні Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК) партыі, а Вансяцкі — старшынём ЦВК. Аб’яднаная партыя атрымала назву Усерасійская фашысцкая партыя (УФП); знакам руху стала свастыка, нароўні з якой выкарыстоўвалася сімволіка Расійскай імперыі. Пасля разрыву з Вансяцкім з-за спрэчкі па яўрэйскім пытанні (Вансяцкі не падзяляў паглядаў Радзаеўскага) і адносін да атамана Р. М. Сямёнава (Вансяцкі не хацеў мець з ім ніякіх адносін, Радзаеўскі жа быў змушаны іх падтрымваць з-за націску японцаў) на III з’ездзе партыі ў ліпені 1935 года быў абраны Кіраўніком УФП. Пазней, пасля пераназвання УФП у Расійскі фашысцкі саюз (РФС) у студзені 1938 года заставаўся Кіраўніком РФС да моманту яго роспуску ў ліпені 1943 года.
Радзаеўскі, быўшы перакананым фашыстам, зацятым антысемітам і ваяўнічым антыкамуністам, сабраў вакол сябе верных яму асабіста людзей і здолеў з невялікай групы аднадумцаў стварыць самую масавую палітычную партыю рускага замежжа. Колькасць прыхільнікаў Радзаеўскага ў Маньчжурыі складала 200 чалавек у 1931 годзе, 5000 у 1933 годзе і дасягнула ў 1935 годзе, паводле цверджанняў Радзаеўскага, 20 000. Апроч Маньчжурыі, аддзелы партыі існавалі ў многіх краінах Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўночнай Афрыцы, ЗША, Канадзе і Аўстраліі ў месцах жыцця рускіх эмігрантаў. Агульны лік членаў РФС у 1938 годзе быў прыкладна 30 000Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 10, л.д. 145—206.. Такім чынам, пад кіраўніцтвам Радзаеўскага была створана міжнародная арганізацыя белаэмігрантаў са штаб-кватэрай у Харбіне, якая мела сувязі ў 26 краінах свету і супрацоўнічала са многімі фашыстамі ў свеце, прыкладам, з Центр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 10, л.д. 187—188..
У праграме РФП, складзенай Радзаеўскім і іншым заснавальнікам партыі Яўгенам Караблёвым, сцвярджалася хуткая і немінучая гібель савецкага ладу: бальшавіцкія кіраўнікі адарваны ад народа, што стогне ад гвалтоўнай калектывізацыі, у сувязі з чым ідзе яго абуджэнне, якое перарасце ў нацыянальную рэвалюцыю антыкамуністычнай і антыкапіталістычнай скіраванасці.
Як і італьянскія чорнакашульнікі, рускія фашысты насілі чорную ўніформу і чорныя дзягі. Былі створаны даччыныя арганізацыі пры ВФП — Расійскі жаночы фашысцкі рух, Саюз фашысцкай моладзі, Саюз юных фашыстаў — Авангард, Саюз юных фашыстак — Авангард, Саюз фашысцкіх малютак. У кожнай арганізацыі быў свой кіраўнік, аднак агульнае кіраўніцтва ўсімі арганізацыямі ажыццяўляў Радзаеўскі як кіраўнік УФП, і ўсе рашэнні кіраўніцтва арганізацый набывалі моц пасля іх цверджання кіраўніком партыіЦентр. архив ФСБ РФ. Следст. дело Н-18765 в отношении Семёнова Г. М., Родзаевского К. В. и др. Т. 17, л.д. 155—166, 169—171..
Партыя абзавялася друкаванымі выданнямі: з красавіка 1932 года штомесяц выходзіў тэарэтычны часопіс «Нация», а з 3 кастрычніка 1933 года — штодзённая газета «Наш Путь», галоўным рэдактарам якой стаў Радзаеўскі.
«Наш путь» канкураваў з дзвюма іншымі рускамоўнымі газетамі Харбіна — праяпонскай «Харбинское время» і «Зарёй», што належала яўрэям. Хоць «Наш путь» па тыражы (4000) так і не змог дагнаць ні «Время» (25 000), ні «Зарю» (10 000), пра газету шмат гаварылі з-за яе асаблівай рэзкасці.
22 мая 1935 года Радзаеўскі абвясціў фашысцкую трохгодку. Яе сэнс быў у тым, што нацыянальная рэвалюцыя ў СССР адбудзецца не пазней 1 мая 1938 года, таму ўсе сілы членаў партыі і ўсіх спачувальнікаў павінны быць скіраваны на яе набліжэнне. План дасягнення перамогі складаўся з пяці пунктаў: узмацненне фашысцкай прапаганды, аб’яднанне ўсіх эмігрантаў у Маньчжурыі пад эгідай УФП, цесная супраца з Германіяй і Італіяй, умацаванне сувязей з Японіяй і пранікненне ў СССР для ўсталявання кантактаў з антысталінскімі элементамі.