Зарэччаhttp://www.lechaim.ru/ARHIV/221/dreyer.htm (; , Abar-Nahara, Авар-Наара; «Але Я ўзяў бацьку вашага Абрагама з-за ракі і вадзіў яго па ўсёй зямлі Ханаанскай, і памножыў семя ягонае і даў яму Ісаака». — ; ; ) — назва рэгіёна ў Пярэдняй Азіі, а таксама правінцыі ў складзе Новаасірыйскай, Новававілонскай і Ахеменідскай імперый, тэрыторыя якога прыкладна супадае з цяперашнім Левантам. Сам тэрмін і ў акадскай і ў арамейскай мовах азначае адно і тое ж — «за ракой» ці «цераз раку», і мае на ўвазе тэрыторыі на заходнім беразе Еўфрата з месапатамскага і персідскага пунктаў гледжання, і шырока выкарыстоўваецца ў біблейскіх кнігах Ездры і Неяміі. У працах сучасных навукоўцаў таксама згадваецца як Трансеўфратыя ці Трансеўфратэна ( ).

Упершыню тапонім з'яўляецца ў надпісе асірыйскага цара Асархадона, які датуецца VII стагоддзем да нашай эрыTuell 1991, стар. 51..

У 535 годзе да нашай эры персідскі цар Кір Вялікі рэарганізаваў большую частку зямель заваяванага Новававілонскага царства ў адзіную сатрапію «Вавілонія і Зарэчча»Dandamaev 1994.. Царскія намеснікі мелі рэзідэнцыю ў Вавілоне, але ў Зарэччы меліся свае вобласценачальнікі (пеха, яўр. паках), якія падпарадкоўваліся намеснікам. Адным з іх быў Татэнай, згаданы ў Бібліі і вавілонскіх клінапісных дакументахOlmstead 1944.. Такі падзел заставаўся некранутым, прынамсі, да 486 года да н.э. (пачатак кіравання Ксеркса), але з 450 гады да н.э. «мега-сатрапія» была падзелена на дзве меншыя — і, уласна, ЗарэччаStolper 1989; Dandamaev 1994..

Заходняя і ўсходняя часткі вельмі неаднастайнай дзяржавы персаў, падзеленыя ракой Еўфрат, былі розныя ў культурным і эканамічным планах: заходнія тэрыторыі, Зарэчча, больш залежалі ад сувязяў з Міжземнамор’ем, чым ад унутраных абласцей Азіі і самой ПерсііБеляев, Л. А., Мерперт Н. Я. От библейских древностей к христианским: очерки археологии эпохи формирования иудаизма и христианства. — : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2007. ISBN 978-5-94242-036-9 — стр.27..

Герадотаўскі V-я падатковая акруга дзяржавы Ахеменідаў («ад горада (на кілікійска-сірыйскай граніцы) да старажытнаегіпецкай граніцы») адпавядала Эбер-Нары. Яна складалася з , Фінікіі і Кіпра, які таксама ўключаўся ў склад акругі. Герадот у сваіх апісаннях не ўключае ў спіс падатковых зямель арабскія плямёны, ідэнтыфікаваныя з кедарытаміDumbrell 1971; Tuell 1991., якія не плацілі падаткі золатам, але выплачвалі натуральную даніну ладанам.

Вядомыя сатрапы у часы кіравання Дарыя I (як намеснік падвойнай сатрапіі Вавілон—Зарэчча) Адэй (Addaios) у часы кіравання Ксеркса Мегабіз у часы кіравання Артаксеркса I (Белезіс, Белесіс) у часы кіравання Дарыя II і Артаксеркса II у часы кіравання Артаксеркса II і Артаксеркса III Мазей у часы кіравання Дарыя III (, Arimmas) у часы кіравання Аляксандра Македонскага

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Dandamaev, M (1994): «Eber-Nari », in E. Yarshater (ed.) Encyclopaedia Iranica vol. 7. Drumbrell, WJ (1971): «The Tell el-Maskuta Bowls and the 'Kingdom' of Qedar in the Persian Period», BASOR 203, стр. 33-44. Olmstead, AT (1944): «Tettenai, Governor of Across the River», JNES 3 n. 1, стр. 46. Stolper, MW (1989): «The Governor of Babylon and Across-the-River in 486 B.C.», JNES 48 n. 4, стр. 283—305. Tuell (1991): «The Southern and Eastern Borders of Abar-Nahara», BASOR n. 284, стр. 51-57. Parpola, S (1970): «Neo-Assyrian Toponyms, Alter Orient und Altes Testament». Veröffentlichungen zur Kultur und Geschichte des Alten Orients und des Alten Testaments 6, Neukirchen-Vluyn, стр. 116 Zadok, R (1985): «Geographical Names According to New and Late-Babylonian Texts», Beihefte zum Tübinger Atlas des Vorderen Orients, Répertoire Géographique des Textes Cunéiformes 8, Wiesbaden, стр. 129 Dietz-Otto Edzard u. a.: Reallexikon der Assyriologie und vorderasiatischen Archäologie, Bd. 4. de Gruyter, Berlin 1975, ISBN 3-1100-6772-2, S. 155—156. Hilmar Klinkott: Der Satrap. Ein achaimenidischer Amtsträger und seine Handlungsspielräume (= Oikumene. Studien zur antiken Weltgeschichte; Bd. 1), Verlag Antike, Berlin 2005, ISBN 978-3-938032-02-2, S. 117, 483, 507—508. Anson F. Rainey: The Satrapy ‘Beyond the River’. In: Australian Journal of Biblical Archaeology 1.2, 1969, S. 51-78.

Катэгорыя:Гісторыя Сірыі Катэгорыя:Ахеменідскія сатрапіі Катэгорыя:Старажытны свет Катэгорыя:Дзяржава Ахеменідаў