Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Старое Высокае Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, да якой далучаны сегментныя рызніцы. Выцягнуты па папярочнай восі прытвор завершаны нізкім шатровым чацверыком. Сяродкрыжжа завершана васьмігранным барабанам, накрытым пакатым шатровым дахам. Фасады расчлянёны арачнымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Аформленыя парталамі бакавыя ўваходы размешчаны пад вуглом да планіровачнай восі будынка. У крапоўцы атынкаваных фасадаў выкарыстаны прафіляваныя нішы, сандрыкі, дэнтыкулы, дынькі, броўкі, шырыначныя лапаткі і аркатурныя фрызы.

Літаратура

— С. 390 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шклоўскага раёна Катэгорыя:1903 год у Беларусі Катэгорыя:Старое Высокае (Шклоўскі раён) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі