Інданезі́йская акупа́цыя Усхо́дняга Тымо́ра — захоп і наступнае ўтрыманне ў 1975—1999 гадах тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Тымор узброенымі сіламі Рэспублікі Інданезіі.
Пасля «», якая адбылася ў 1974 годзе ў Партугаліі, пачаўся працэс дэкаланізацыі , што стала прычынай нестабільнасці у краіне. Кароткачасовая грамадзянская вайна прывяла да перамогі Рэвалюцыйнага фронту, які абвясціў Усходні Тымор незалежным 28 лістапада 1975 года. Інданезійскія вайскоўцы пад маркай зваротаў да іх мясцовых лідараў увайшлі 7 снежня 1975 года ва Усходні Тымор і акупавалі яго, паступова задушыўшы ўзброенае супраціўленне. Пасля стварэння спрэчнага часовага ўрада ў выглядзе Народнага сходу, Інданезія абвясціла Усходні Тымор сваёй .
Генеральная асамблея і Савет Бяспекі ААН прынялі рэзалюцыі, якія асуджалі дзеянні Інданезіі і патрабавалі неадкладнага вызвалення Тымора. Тым не менш, урады Аўстраліі, Вялікабрытаніі і ЗША падтрымлівалі дзеянні Інданезіі на ўсім працягу акупацыі. Адзінымі дзяржавамі, што прызнавалі Усходні Тымор правінцыяй Інданезіі, былі яна сама і Аўстралія, што распачала неўзабаве пасля анексіі Тымора перамовы пра падзел рэсурсаў у Тыморскім моры. Такія дзяржавы, як Канада, Малайзія і Японія, таксама падтрымвалі інданезійскі ўрад. Уварванне і падпарадкаванне Усходняга Тымора сталі ўдарам па рэпутацыі Інданезіі ў свеце і міжнародным даверы да яе.
За дваццаць чатыры гады інданезійскага кіравання насельніцтва Усходняга Тымора зазнала , катаванні, масавыя забойствы і спланаваны . у 1991 годзе выклікала сусветнае абурэнне.
Супраціўленне інданезійскім уладам заставалася моцным: у 1996 годзе Нобелеўская прэмія міру была прысуджана грамадзянам Усходняга Тымора Карлушу Белу і Жазэ Рамуш-Орту за іх спробы мірнага спынення акупацыі. Рэферэндум 1999 года паказаў, што большасць жыхароў рэгіёна выступае за незалежнасць, і ў 2002 годзе ён стаў суверэннай дзяржавай.
Пасля рэферэндуму ваенізаваныя групоўкі, што супрацоўнічалі з інданезійскім урадам, здзейснілі апошнюю хвалю гвалту, падчас якой была разбурана інфраструктура дзяржавы. Узначаленыя Аўстраліяй аднавілі парадак і працягнулі вывад інданезійскіх войск з краіны, на два гады перадаўшы кантроль над дзяржавай (UNTAET), якая расследавала злачынствы 1999 года. Вузкае кола разгледжаных спраў і малая колькасць абвінаваўчых прысудаў у інданезійскіх судах выклікалі патрабаванні аб правядзенні міжнароднага трыбуналаУ 2002 годзе больш 125 жанчын з 14 краін падпісалі петыцыю, што заклікала да стварэння міжнароднага трыбунала. Іншыя вымогі такога роду высоўваліся з боку ETAN/US, TAPOL і, з абмежаваннямі, Human Rights Watch і Amnesty International ..
ацэньвае, што ад голаду і гвалту загінулі ад 90 800 да 202 600 чалавек, у тым ліку да загінулі гвалтоўнай смерцю ці згінулі без вестак (з агульнага ліку насельніцтва, станам на 1999 год, прыкладна 823 тыс. чалавек). Камісія ўсклала адказнасць за 70 % жорсткіх забойстваў на інданезійскія войскі.
Перадгісторыя
Партугальцы ўпершыню высадзіліся на Тыморы ў XVI стагоддзі, а ў 1702 годзе Усходні Тымор трапіў пад партугальскае каланіяльнае кіраванне. Партугальскі кантроль над востравам быў слабым, і ў 1860 годзе востраў быў падзелены паміж партугальцамі і нідэрландцамі на заходнюю і ўсходнюю часткі.
У ходзе Другой сусветнай вайны, у часе Тыморскай аперацыі Усходні Тымор быў акупаваны 20-тысячным японскім ваенным кантынгентам. Аперацыя стала прычынай 60 тысяч смерцяў ва Усходнім Тыморы.
Пасля інданезійскай вайны за незалежнасць, у выніку якой Заходні Тымор увайшоў у склад Інданезіі, першы прэзідэнт краіны Сукарна не прэтэндаваў на кантроль над усходняй часткай вострава і, апроч агульных антыкаланіялісцкіх прамоў, не выступаў супраць партугальскага кіравання тэрыторыяй. Паўстанне тыморцаў супраць партугальцаў у 1959 годзе не было падтрымана ўрадам Інданезіі. Дакумент ААН 1962 года адзначае: «урад Інданезіі заявіў, што ён падтрымлівае сяброўскія адносіны з Партугаліяй і не прэтэндуе на Усходні Тымор». Такія ж запэўненні працягваліся і пасля таго, як Сухарта прыйшоў да ўлады ў снежні 1965 года. «У Інданезіі няма тэрытарыяльных амбіцый… Таму пытанне пра тое, ці жадае Інданезія анексаваць Партугальскі Тымор, не стаіць».
У 1974 годзе партугальская рэвалюцыя гваздзікоў прывяла да значнай змены палітыкі краіны ў дачыненні да тыморскай калоніі. Змена палітычнай сітуацыі ў Еўропе ўмацавала рухі за незалежнасць у такіх калоніях, як Ангола і Мазамбік, і новы партугальскі ўрад пачаў працэс дэкаланізацыі Усходняга Тымора. Першым этапам у ім стаў пачатак палітычнага працэсу.
Партыі Калі ў красавіку 1974 года ва Усходнім Тыморы былі ўпершыню легалізаваны партыі, асноўнымі ігракамі ў будучай незалежнай дзяржаве сталі тры групоўкі. () быў заснаваны ў маі групай мясцовых заможных землеўласнікаў. Першапачаткова выступаючы за захаванне краіны ў якасці партугальскага пратэктарату, у верасні UDT выказаў падтрымку незалежнасці. Праз тыдзень быў створаны Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора (), які падтрымліваў «універсальныя дактрыны сацыялізму», а таксама «права на незалежнасць». Калі палітычнае становішча стала больш напружаным, група змяніла сваю назву і абвясціла сябе «адзіным легітымным прадстаўніком народа». Пад канец мая ўтварылася трэцяя партыя, (). Першапачаткова названая Асацыяцыяй за інтэграцыю Тымора ў Інданезію (), яна мела адпаведныя погляды і выказвала асцярогі наконт таго, што незалежны Усходні Тымор будзе эканамічна слабы і ўразлівы.
Інданезійскія нацыяналістычныя і вайсковыя колы, асабліва з ліку лідараў і службы адмысловых аперацый, бачылі ў партугальскай рэвалюцыі зручны выпадак для аб’яднання Усходняга Тымора з Інданезіяй. Цэнтральны ўрад і армія былі напалоханы тым, што Усходні Тымор пад кіраваннем левых можа стаць базай для ўварвання ў Інданезію, а таксама што незалежны Усходні Тымор можа натхніць сэцэсіянісцкія настроі ў інданезійскіх правінцыях. Страх нацыянальнай дэзынтэграцыі быў і ў вайскоўцаў, блізкіх да Сухарта, і заставаўся потым адной з галоўных прычын, праз якія Інданезія не давала Усходняму Тымору незалежнасці ці прынамсі аўтаноміі да канца 1990-х. Арганізацыі ваеннай разведкі спрабавалі скарыстаць стратэгію мірнай анексіі, пашыраючы гэтую ідэю праз APODETI.
У студзені 1975 года UDT і FRETILIN заснавалі часовую кааліцыю, мэтай якой было атрыманне Усходнім Тыморам незалежнасці. У той жа час аўстралійскі ўрад паведаміў пра тое, што ладзіць у вучэнні перад уварваннем. Цягам месяцаў інданезійскае падраздзяленне спецыяльных аперацый Opsus таемна падтрымлівала APODETI падчас аперацыі «Камода» (). Вінавацячы па тэлебачанні лідараў FRETILIN у камунізме і сеючы нязгоды ў кааліцыі з UDT, інданезійскі ўрад ініцыяваў нестабільнасць ва Усходнім Тыморы і, на думку назіральнікаў, стварыў нагоду для далейшага ўварвання. У маі напруга паміж дзвюма групоўкамі прывяла да выхаду UDT з кааліцыі.
У спробе дамовіцца пра будучыню Усходняга Тымора партугальская камісія па дэкаланізацыі сабрала канферэнцыю ў Макаа ў чэрвені 1975 года. FRETILIN байкатавала сустрэчу ў знак пратэсту супраць прысутнасці APODETI; прадстаўнікі UDT і APODETI выказалі незадаволенасць, заявіўшы, што байкот ускладняў працэс дэкаланізацыі. У сваіх мемуарах 1987 года («Фуну: Незавершаная сага Усходняга Тымора») лідар FRETILIN Жазэ Рамуш-Орта ўспамінае сваю «моцную нязгоду» з адмовай партыі пайсці насустрач. «Гэта», піша ён, «было адной з нашых тактычных палітычных памылак, якой я не магу знайсці здаровага тлумачэння».
Пераварот, грамадзянская вайна і абвяшчэнне незалежнасці Канфлікт дасягнуў кульмінацыі ў сярэдзіне 1975 года, калі чуткі пра сілавы захоп улады пачалі цыркуляваць у абедзвюх партыях, што выступалі за незалежнасць. У жніўні 1975-га UDT здзейсніла пераварот у сталіцы Дылі і пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Рамуш-Орта апісвае супрацьстаянне як «крывавае», паведамленні пра гвалт паступалі з абодвух бакоў. Ён цытуе Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, які налічыў 2—3 тысячы чалавек ахвярамі вайны. Партугальскаму ўраду з-за баявых дзеянняў давялося пераехаць на востраў (). FRETILIN разграміла сілы UDT праз два тыдні, нямала здзівіўшы гэтым Інданезію і Партугалію. Лідары UDT адступілі ў кантраляваны інданезійцамі Заходні Тымор. 7 верасня яны заклікалі да інтэграцыі Усходняга Тымора з Інданезіяй.
Заваяваўшы кантроль над Усходнім Тыморам, FRETILIN пачаў адбіваць атакі з захаду, што зыходзілі ад Нацыянальнай арміі Інданезіі і невялікай групы войскаў UDT. Інданезія захапіла пагранічны горад () 8 кастрычніка 1975 года; змешчаныя побач () і () былі ўзяты васьмю днямі пазней. Падчас нападу на Балібо працаўнікі аўстралійскага тэлебачання, пазней названыя (), былі забіты інданезійскімі салдатамі. Прадстаўнікі Інданезіі заяўлялі, што іх смерць выпадковая, а ўсходне-тыморскія сведкі казалі, што гэтыя журналісты забіты наўмысна. Смерць журналістаў і наступныя кампаніі і разборы прыцягнулі міжнародную ўвагу і павялічылі падтрымку незалежнасці Усходняга Тымора.
У пачатку лістапада міністры замежных спраў Інданезіі і Партугаліі сустрэліся ў Рыме, каб абмеркаваць рэзалюцыю з нагоды канфлікту. Нягледзячы на тое, што ніхто з тыморскіх лідараў не быў запрошаны на перамовы, FRETILIN паслаў паведамленне, што выказвае гатовасць працаваць з Партугаліяй. Сустрэча скончылася тым, што абодва бакі пагадзіліся на сустрэчу Партугаліі з палітычнымі лідарамі Усходняга Тымора, але сустрэча так і не адбылася. У сярэдзіне лістапада інданезійскія войскі пачалі аблогу з мора горада () і захапілі яго да канца месяца.
Незадаволеныя нячыннасцю Партугаліі, лідары FRETILIN былі ўпэўнены, што яны змогуць стрымліваць інданезійскае наступленне эфектыўней, калі абвесцяць незалежнасць краіны. Камісар па пытаннях нацыянальнай палітыкі () здзейсніў дыпламатычны тур па Афрыцы, атрымліваючы падтрымку ад розных урадаў. Паводле FRETILIN, у гэтых падарожжах Усходні Тымор атрымаў запэўненні пра прызнанне новай дзяржавы ад дваццаці пяці краін свету, уключаючы КНР, Кубу, Мазамбік, СССР і Швецыю. Куба захоўвае блізкія адносіны з Усходнім Тыморам і ў XXI стагоддзя. 28 лістапада 1975 года FRETILIN аднабакова і стварыў Дэмакратычную Рэспубліку Усходні Тымор.
Інданезія абвясціла, што лідары APODETI і UDT на наступны дзень абвясцілі захоплены яе войскамі рэгіён у Балібо незалежным ад Усходняга Тымора і аднеслі яго да Інданезіі. Але гэта «дэкларацыя Балібо» была створана інданезійскай разведкай і падпісана на Балі. Надалей яна апісвалася як «дэкларацыя Балібахонг» () — назва заснавана на гульні слоў, што ўключае інданезійскае слова «хлусня»History. East Timor Government.The Polynational War Memorial: EAST TIMORESE GUERILLA VS INDONESIAN GOVT. War-memorial.net.. Партугалія не прыняла абедзве дэкларацыі, і інданезійскі ўрад ухваліў ваеннае ўмяшанне для пачатку анексіі Усходняга Тымора.
Уварванне
7 снежня 1975 года інданезійскія войскі ўвайшлі ва Усходні Тымор. Аперацыя Лотас () стала самай маштабнай ваеннай аперацыяй, калі-небудзь праведзенай Інданезіяй. Паводле слоў Рамуш-Орты, войскі ваеннай арганізацыі FRETILIN, (, заманілі войскі Нацыянальнай арміі Інданезіі на вуліцы Дылі, і 400 дэсантнікаў былі забіты, як толькі яны спусціліся ў горад. Angkasa Magazine паведамляе пра 35 забітых інданезійскіх вайскоўцаў і 122 з боку FalintilAngkasa Online . Да канца года 10 000 вайскоўцаў акупавалі Дылі, а іншыя 20 000 распаўсюдзіліся па ўсім Усходнім Тыморы. Бачачы значную перавагу інданезійскай арміі, камандаванне Falintil адвяло войскі ў горы, дзе яны працягнулі партызанскія баявыя аперацыі. Паведамлялася, што інданезійскія салдаты ў гарадах, у прыватнасці ў Дылі, забівалі без разбору мірных грамадзян, у тым ліку гвалтуючы і забіваючы жанчын і дзяцей.