Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Струга Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў першай палове 20 ст. з дрэва.
Архітэктура Твор народнай архітэктуры. Вырашана кубападобным зрубам малітоўнай залы, да якога далучаны працяглы прамавугольны ў плане зруб аб'яднаных бабінца і прытвора, пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Над прытворам узведзена двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Пакаты чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны васьмігранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход нетрадыцыйна размешчаны з боку прытвора і вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Франтальны фасад расчлянёны ў 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Струга (Столінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі