Свята-Варварынская царква — праваслаўны храм у в. Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 18 ст. з цэглы, дабудавана ў 1869 г.НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 127.
Архітэктура
Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай да якога далучана трох'ярусная (васьмярык на 2-х чацверыках) прытвор-званіца. Яе шацёр і дах храма завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Сухадол Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1869 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Варвары