Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Сухары Магілёўскага раёна, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю

Гісторыя На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы на месцы храма, які згадваецца ў 1789 г.

Архітэктура Помнік архітэктуры стылізаванага рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую падоўжна-восевую планіровачную кампазіцыю фарміруюць прытвор-трапезная, кубападобная двух’ярусная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. Сяродкрыжжа завершанана светлавым барабанам-чацверыком, над пакатым шатровым дахам якога цыбулепадпбная галоўка на барабане. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і вокнамі-трыфорыумамі ў пластычных ліштвах у барабане, апяразаны прафіляванымі карнізамі. У інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Церковь Успения Пресвятой Богородицы // Planetabelarus.by

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Магілёўскага раёна Катэгорыя:1891 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Сухары (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі