Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Стары Крыўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва. 5 студзеня 2010 года храм згарэў. У 2012 годзе на месцы старога храма была ўзведзена мураваная царква.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы нізкага прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Элементы асіметрыі ў кампазіцыю ўносіць бакавы прыруб прыдзела. Над двухсхільным дахам бабінца ўзведзены чатырохгранны шатровы барабан. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны невялікімі прамавугольнымі і арачнымі (у малітоўнай зале) аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер Абразы «Маці Божая Апека» (мяжа XVII—XVIII ст.), «Хрыстос на прастоле» (мяжа XIX—XIX ст.), «Маці Божая Ахтырская» і «Хрыстос» (сярэдзіна XIX ст.), «Флор і Лаўр» (2-я палова XIX ст.).
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Стары Крыўск Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі