Свята-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1853 г. з дрэваСобрание древних грамот актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Мн., 1848. С. 11. № 11..
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Будынак складаюць 3 зрубы: прытвор, малітоўная зала і пяцігранная апсіда. Іх разнастайныя завяршэнні ствараюць маляўнічы сілуэт храма. Над прытворам узведзена двух'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным светлавым барабанам пад сферычным купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізамі. Тры ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі з двухсхільнымі навісямі.
Інтэр'ер У інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора малітоўнай залы, перакрытай пірамідальным скляпеннем, падтрыманым 4 слупамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Ставок (Пінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1855 год у Беларусі