Мікалай Іванавіч Лазавік (18 студзеня 1951, Невіняны, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 5 лістапада 2016) — сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (2000—2016).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. У 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Кандыдат эканамічных навук.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні.

Пасаду сакратара Цэнтрвыбаркама займаў з 2000 года. Па стане здароўя быў вызвалены ад гэтай пасады 17 кастрычніка 2016 года.

Памёр 5 лістапада 2016. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Санкцыі З 2006 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаны недэмакратычнымі, быў у Чорным спісе Еўрасаюза. Санкцыі неаднаразова падаўжаліся да 2016 года.

Таксама Лазавік знаходзіўся ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША