Вольга Паўлаўна Шу́тава (, в. Загародная, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларуская спявачка (альт). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1973).
Біяграфія Нарадзілася ў 1944 годзе. Скончыла ў 1972 годзе Усерасійскую творчую майстэрню эстраднага мастацтва ў Маскве. Творчы шлях пачала ў мастацкай самадзейнасці. У 1968—1996 гадах салістка Беларускай філармоніі. Яе творчасці ўласцівы задушэўнасць у перадачы эмацыянальнага зместу песень, у т.л. народных. У рэпертуары пераважалі творы беларускіх і расійскіх кампазітараў, беларускія народныя песні.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Усерасійскай творчай майстэрні эстраднага мастацтва імя Л. С. Маслюкова Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі