Стэфан Радаслаў (, каля 1192 — прыблізна 1235) кароль Сербіі ад 1228 да 1233.

Каранаваны архіепіскапам Сербіі Савай Няманічам, як спадчыннік свайго бацькі (1228). Як кіраўнік быў слабы і моцна залежаў ад свайго цесця Тэадора Каменоса (1215—1230). Калі яго цесць быў пераможаны балгарамі, Радаслаў больш не мог заставацца ва ўладзе. Наступным каралём стаў яго малодшы брат Стэфан Уладзіслаў. Радаслаў скончыў жыццё ў манастыры, быў бяздзетны.

Спасылкі Сербскія каралі Радаслаў і Уладзіслаў (серб.)

Катэгорыя:Кіраўнікі Сербіі Катэгорыя:Каралі сербскія Катэгорыя:Няманічы