Ясень — балота на паўднёвым усходзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, на водападзеле рэк Пціч і Бярэзіна. Вярховага (70 %), нізіннага (20 %), пераходнага (5 %) і мяшанага (5 %) тыпаў. Плошча 5 тыс.га, у межах прамыславога пакладу 3,9 тыс.га. Глыбіня торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,3 м. Падсцілачны торф на 25 % плошчы, ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м. Здабыча торфу на паліва. Расліннасць цэнтральнай часткі — мазаічныя сфагнавыя комплексы, на астатняй вярховай тэрыторыі хваёва-хмызнякова-сфагнавыя, на нізінных участках асакова-гіпнавыя.

Літаратура

Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Балоты Мінскай вобласці Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта